26 кастрычніка адбудзецца лекцыя Себасцьяна Ціхоцкага «Ад А да В, ад В да С, або дзе [знаходзіцца] выстава?»

26 кастрычніка адбудзецца лекцыя Себасцьяна Ціхоцкага «Ад А да В, ад В да С, або дзе [знаходзіцца] выстава?»

Лекцыя тычыцца разнастайных мадэляў куратарсткай дзейнасці і эксперыментальных фарматаў выстаў на прыкладзе ўласнага досведу Себасцьяна Ціхоцкага, а таксама на падставе абраных гістарычных экспазіцый.

Будуць прадстаўлены такія праекты, як: «… і здзівіцца Еўропа» («…i zadziwi si? Europa») Яэля Бэртана на 54-й Біенале ў Венецыі (тычыцца фіктыўнага Руху Габрэйскага Адраджэння ў Польшчы), «Awake Asleep» Даніэля Кнора (двухтыднёвы перформанс «На адлегласці» ў варшаўскім Палацы культуры і навукі), «Парк скульптуры на Брудне ці Новае нацыянальнае мастацтва» («Park Rze?by na Bródnie czy Nowa Sztuka Narodowa»), а таксама кніжкі-выставы («Будучыня мастацкай крытыкі – фікцыя / «Przysz?o?? krytyki artystycznej to fikcja; «Міраж» / «Mira?»; «Сабакі з Ускудара альбо Палітычная фантазія. Павараная кніга» / «Psy z Üsküdar czy te? Polityczna wyobra?nia. Ksi??ka kucharska»).

Таксама куратар зробіць замалёўку карты рэкамендацый і істотных апрабаванняў для сваіх (як рэалізаваных, так і нерэалізаваных) праектаў: ад ранніх прац Роберта Смітсана, які таксама захапляўся land art, да чэрававяшчання і тэорыі рэчаў.
Себасцьян Ціхоцкі (нарадзіўcя ў 1975 годзе, жыве і працуе ў Варшаве) – намеснік праграмнага дырэктара Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве, у 2005-2008 гадах быў праграмным дырэктарам Цэнтра сучаснага мастацтва „Kronika» ў Бытамі. У сваіх выставачных праектах і выдавецкай дзейнасці часта прытрымліваецца традыцыі land art і канцэптуалізму. Быў куратарам шматлікіх выстаў, у тым ліку на 52-й і 54-й Венецыянскай Біенале. Аўтар крытычных артыкулаў, рэдактар каталогаў выстаў і анталогій. Публікаваўся ў «Cabinet», «Artforum», «IDEA Arts+Society», «Obieg», «FUKT», «Czas Kultury», «Mousse», «2+3D», «Magazyn Sztuki», «Krytyka Politycznа». Рэдактар гуманітарнага часопіса «Format P», які займаецца ў асноўным адносінамі паміж літаратурай і канцэптуальным мастацтвам. Аўтар блога пра кнігі «M is for Books».
Лекцыя будзе праходзіць у рамках праекта «Мастацтва пакалення ХХІ. Польшча – Беларусь», накіраванага на прасоўванне польскага куратарскага мастацтва ў Беларусі.

Дата: 26 кастрычніка 2012 года
Пачатак: 19:00
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)

Крыніца: ygallery.by