«Бяссонніца» / выстава жывапісу і фатаграфіі Аляксандры Чарняўскай і Анны Панэк

«Бяссонніца» / выстава жывапісу і фатаграфіі Аляксандры Чарняўскай і Анны Панэк

Адкрыццё: 27 лістапада 2012 года, 17.00
Працуе да:
16 снежня 2012 года
Месца: Малая выставачная зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47)

Анна Панэк і Аляксандра Чарняўска ў сваіх сумесных рэалізацыях, як правіла, суадносяць сябе з тым месцам, у якім апынуліся. Часта яны ствараюць свае працы проста на сценах, падлозе, столі, якія неадрыўна звязаныя з дадзенай архітэктурай. Выстава, якая прэзентуецца ў Мінску, мае характар больш класічны, але для мастачак было важна, каб прэзентаваныя працы пэўным чынам суадносіліся з кантэкстам.

У калектыўным уяўленні палякаў вобраз Мінска слаба вызначаны. Важную ролю ў стварэнні вобраза сучаснага Мінска ў палякаў адыграла кніга Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца», выдадзеная ў Польшчы. Менавіта з гэтай кнігі мастачкі даведаліся, што назва ракі Няміга азначае «бяссонніца».

Бяссонніца – гэта асаблівы стан, які часта звязаны са стрэсавай сітуацыяй, перажываннямі ці хваробай і прыводзіць да стомы. Але калі адкінуць гэтыя непрыемныя асацыяцыі, можна разледаць бяссонніцу як спецыфічны стан свядомасці. Ён не дазваляе нам цалкам заснуць, але з другога боку – не дазваляе і цалкам прачнуцца. Ён трымае нас на тонкай лініі паміж прытомнасцю і непрытомнасцю. Наша рэакцыя становіцца запаволенай, нават аўтаматычныя працэсы ўспрымання падаюцца менш дакладнымі. Тэма бяссонніцы аказалася адпаведным ключом, з дапамогай якога можна аб’яднаць працы мастачак і ўскосна звязаць з месцам экспазіцыі.

Анна Панэк прадставіць на выставе фатаграфіі, якія з’яўляюцца прасторавымі абстрактнымі кампазіцыямі, у якіх архітэктура кантрастуе з небам і набывае дадатковыя памеры. Незвычайны спосаб назірання за прасторай вядзе да адрыву ад рэальнасці. Формы, звычайна лёгка апазнавальныя, становяцца менш яскравымі. Рэчаіснасць злёгку віруе. Побач з абстракцыяй з’яўляюцца партрэты. Постаці, сфатаграфаваныя на фоне пейзажа, становяцца манументальнымі, паглыбленымі ў сон. Не вядома, ці яны асабовыя, праўдзівыя, ці застылі ў нерухомасці і сталі часткай ландшафту.
Аляксандра Чарняўска выбрала сярод сваіх прац тыя, што асацыююцца з летуценнай марай. Яе жывапіс мае характар разважанняў, створаных на аснове сямейных гісторый. Аднак постаці і падзеі падаюцца як ў сне, нібы успаміны. Адначасова, ім нададзена вялікая інтэнсіўнасць і рэалістычнасць; яны бачныя праз святло, якое не дазваляе разгледзець іх падрабязна – у цемры або імгле. Часта гэта фрагменты, якія складана спалучыць між сабой.

Тэлефон для даведак: +375 17 288 24 68

Па матерыялам: photounion.by, instpol.by

абмеркаваць на форуме zнята