Дата: 9 снежня 2012 года, 18.00
Месца: ZНЯТА STUDIO (г.Мінск, вул. Кастрычніцкая, д. 19М)


Паказ лепшых конкурсных працаў і ўручэнне прызоў пераможцам конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» адбудзецца 9 снежня 2012 года ў ZНЯТА STUDIO. Госцем цырымоніі ўзнагароджання будзе фотажурналіст Юрый Козыраў, шасцікротны пераможца конкурсу World Press Photo.
Беларускі конкурс стартаваў у верасні, ягонымі ўдзельнікамі сталі 11 аўтараў, якія даслалі 14 мультымедыйных праектаў. Гэта міні-фільмы, зробленыя з фатаграфічных выяваў з выкарыстаннем відэа, гуку і тэкстаў.Мапа праезду да месца правядзення>>>З пытаннямі звяртацца да арганізатараў:Вадзім Заміроўскі, тэлефон +375 29 353 54 52
Юлія Дарашкевіч, тэлефон +375 29 686 83 33
Крыніца: znyata.com


