Аўтар: Томаш Тамашэўскі
Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
Пачатак выставы: 11 снежня 2012 года
Афіцыйнае адкрыццё: 13 снежня 2012 года, 17.00
Працуе: да 5 студзеня 2013 года
На выставе, арганізаванай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Падляшскім ваяводствам Рэспублікі Польшча праз Польскі Інстытут у Мінску, можна будзе ўбачыць серыю фатаграфій, прысвечаную побыту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы.






Аб аўтары
Томаш Тамашэўскі (Tomasz Tomaszewski) - сябра Польскага саюза фотамастакоў, агенства «Visum Archiv» у Гамбургу, агенства «Image Collection» у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як «Stern», «Paris Match», «GEO», «New York Times», «Time», «Fortune», «Vogue», «Die Zeit», «Elle». Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: «АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «У пошуках Амерыкі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «Цыганы Польшчы» (тэкст Ежы Фіцоўскі), «У цэнтры. Незвычайная Іспанія», а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам «National Geographic», у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 года з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.
Выстаўка будзе працаваць з 11 снежня 2012 года па 5 студзеня 2013 года.На адкрыцці




Томаш Тамашэўскі




Валерий Ведренко, Олег Яровенко


Крыніца: instpol.by


