Аб'яўленыя пераможцы конкурса «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»

Аб'яўленыя пераможцы конкурса «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»

9 снежня 2012 года ў ZNYATA STUDIO былі аб'яўлены і ўзнагароджаны пераможцы першага мультымедыя-конкурса «Прэс-фота Беларусі». Тры маладых беларускіх фатографа былі адзначаны арганізатарамі конкурса, а адна работа атрымала спецыяльны прыз па  выбраная ZNYATA STUDIO.

1 месца
Аляксандр Васюковіч

Праект прысвечаны беларускім падзеям снежня 2010 года, калі прайшлі прэзідэнтскія выбары. Каля 40 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Мінску. Акцыя была жорстка прыпыненая міліцыянтамі і арміяй: было затрымана каля 700 чалавек, шмат каму спатрэбілася медыцынская дапамога. Пратэстуючыя былі пакараныя 10-15 суткамі ў турме. На дадзены момант актывісты і экс-кандыдаты ў прэзыдэнты асуджаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Масавыя непарадкі» на тэрміны да 6 гадоў.

2 месца
Максім Сарычаў

Віталь - актывіст сацыяльнай ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». Ён вегетарыянец з моцнай грамадзянскай пазіцыяй. Віталь грае ў андэграундным хардкор-гурце. З 2007 года некалькі разоў на месяц ён з сябрамі гатуе вегетарыянскую ежу і раздае ўсім ахвочым.
Гэтакі актывізм яшчэ і спроба паказаць велізарную колькасць людзей, якія жывуць ў нястачы, якім не хапае нават на гарачую ежу ў сучаснай Беларусі. Акрамя непасрэднай дапамогі, такім чынам валанцёры спрабуюць звярнуць увагу грамадства на праблему галечы і бяздомнасці.

«Ежа замест бомбаў» не проста дабрачыннасць. Гэта негвалтоўны акт простага дзеяння - іх асабістая спроба пабудаваць лепшае грамадства, поўнае роўнасці, салідарнасці, вольнае ад камерцыйных адносін.

3 месца
Андрэй Лянкевіч

Жывучы ў хрысціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна з'явілася пасля дваццаці тысячагоддзяў паганскіх вераванняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераванняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзвюх тысяч гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцці сучаснага грамадства: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках - больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха - гэта вядзьмарка.

Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасць традыцыяў знікае альбо ўжо знікла ў 1960-70-я гады, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

Таксама ZNYATA STUDIO адзначыла дыпломам праект Анастасіі Сычук, прысвечаны праблемам людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Госцем цырымоніі ўзнагароджання стаў фотажурналіст Юрый Козыраў, шасцікротны пераможца конкурсу World Press Photo, які таксама правёў лекцыю і партфоліо-рэв'ю ў той жа дзень.

Усе праекты пераможцаў можна паглядзець тут >>>

Крыніца: pressphoto.by

абмеркаваць на форуме zнята