Аляксандр Гронскі - адзін з вядучых расійскіх фатографаў. Яго праекты паспяхова экспануюцца па ўсяму свету, а працы знаходзяцца ў музейных і прыватных калекцыях. У гэтым годзе фатограф заняў трэцяе месца ў міжнародным конкурсе World Press Photo 2012 у катэгорыі «Паўсядзённае жыццё» за серыю «Пастараль».
Аляксандр Гронскі прыязджае ў Мінск з лекцыяй-экскурсіяй з нагоды выставы World Press Photo 2012 ў Галерэі Ў.


Дата: 11 снежня, 19.00
Месца: Галерэя Ў (г. Мінск, Незалежнасці, 37а)
Уваход вольны.
Кантактны тэлефон: +375 29 384 38 07, Андрэй Лянкевіч
Крыніца: znyata.com


