У Музеі сучаснага мастацтва адбудзецца сустрэча з Томашам Тамашэўскім

У Музеі сучаснага мастацтва адбудзецца сустрэча з Томашам Тамашэўскім

Выстава «Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша» ужо даступная ўсім жадаючым пазнаёміцца з асаблівасцямі побыта, працы і рэлігійнага жыцця насельніцтва Падляшша. 14 снежня плануецца сустрэча з самім аўтарам, Томашам Тамашэўскім.

Аб аўтары

Томаш Тамашэўскі (Tomasz Tomaszewski) - сябра Польскага саюза фотамастакоў, агенства «Visum Archiv» у Гамбургу, агенства «Image Collection» у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як «Stern», «Paris Match», «GEO», «New York Times», «Time», «Fortune», «Vogue», «Die Zeit», «Elle». Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: «АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «У пошуках Амерыкі» (тэкст Малгажата Незабітоўска), «Цыганы Польшчы» (тэкст Ежы Фіцоўскі), «У цэнтры. Незвычайная Іспанія», а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам «National Geographic», у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 года з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

Дата: 14 снежня 2012 года, 16.00
Месца:
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
Уваход па музейных квітках.

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 13 снежня 2012 года, а 17-й гадзіне.

Крыніца: znyata.com

Абмеркаваць на форуме Zнята