Гісторыя Томаша Тамашэўскага як аўтара для National Geografic - унікальная, і да сённяшніх дзён рэдактары часопіса ўзгадваюць, якім чынам польскі фатограф пачаў з імі працаваць. Да таго як Тамашэўскі атрымаў прапанову рабіць здымкі для сусветна вядомага часопіса, фатограф ані разу яго не бачыў. Больш за тое, яго жонка, з якой адначасова сустрэўся прадстаўнік National Geografic у Амерыцы, не адразу пагадзілася аддаць здымкі для друку. Доўгае супрацоўніцтва Тамашэўскага пачалося з серыі, прысвечанай польскім габрэям.
Працуючы над серыяй пра цыган Томаш Тамашэўскі наведаў 11 краін, ад Індыі да Злучаных штатаў Амерыкі. Томаш Тамашэўскі вельмі любіць фатаграфаваць штодзённае жыццё, побыт асобных людзей, які, на яго думку, найлепш апісвае чалавека. Яго здымкі напоўненыя ўвагай да чалавека, жыццярадаснасцю і сакавітымі колерамі.
Але Томаш таксама адзначыў, што нават больш любіць чорна-белыя фатаздымкі, з-за іх элегантнасці і схаваных сэнсаў. «Чорна-белая фатаграфія патрабуе ад нашага розуму значна большай працы, бо ў ёй пэўная інфармацыя застаецца недасказанай. Трэба, каб нешта было таямніцай, каб набыло нейкую вартасць», адзначыў Тамашэўскі. Чорна-белая серыя «Горад цукру» (Sugar Town) была зроблена на востраве Ява, у Инданэзіі.
***Пасля сустрэчы спадар Тамашэўскі адказаў на пытаннi Ганны Ражанцовай.
- Калі Вы былі Падляшшы, насельніцтва падавалася Вам больш беларусамі ці палякамі?
- На Падляшшы гэтыя два народы прадстаўлены раўнаважна. Справа ў тым, што гэта адно з месц у Польшчы, дзе насельніцтва жыве ў незвычанай згодзе. Частка вёскі можа быць каталічнай, частка – праваслаўнай, і людзі шмат рэчаў робяць супольна. І так склалася, што там ніколі не было канфліктаў, якой б нацыянальнасці ні былі людзі. Падчас двух сусветных войн, напрыклад, на Падляшшы было шмат габрэяў. Але ніколі на гэтай тэрыторыі не было пагромаў, што можна лічыць сваеасаблівым фенаменам. Усе гэтыя нацыянальнасці дапаўнялі і, больш за тое, удасканальвалі польскую культуру. У сувязі з блізкімі межамі, на Падляшшы адчуваецца прычутнасць і беларускай культуры. У людзей цудоўны акцэнт і напеўнасць гаворкі. Старэйшае пакаленне выдатна размаўляе па-беларуску. Гэта вельмі міла, і натхніла мяне. Раней я фатаграфаваў раён Сілезіі. Там культура мае рысы як польскія, так і нямецкія. Што прывяло да таго, што насельніцтва паступова пачало адмаўляцца ад сваіх каранёў. А ў Падляшшы адчуваецца атмасфера дома. Так было раней і засталося па сённяшні дзень. - Вы збіралі якую-небудзь інфармацыю да таго, як рабіць гэтую фотасерыю?Выстава «Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша» будзе даступная для прагляду да 5 студзеня 2013 года.
Тэкст: Ганна Ражанцова