Аўтар: Данііл Парнюк
Арганізатары: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і галерэя візуальных мастацтваў NOVA
Адкрыццё: 15 студзеня 2013 года
Даступная: да 5 лютага 2013 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, праспект Незалежнасці, 37А)


Назва праекта наўмысна выбрана на рускай мове: «Праздник». Менавіта гэтае слова для абазначэння дня адпачынку, дня ўрачыстасці ў гонар ці памяці пэўнай падзеі, а не яго адпаведнік у беларускай, украінскай ці польскай мовах, якія адсылаюць нас да рэлігійнай традыцыі непрацоўнага дня з мэтай ушанавання святых, захавала ў сабе першапачатковы сэнс «нічоганяробення» у непрацоўны дзень.
Серыя фотаздымкаў Данііла Парнюка парадаксальным чынам агольвае перад намі той факт, што сучаснае калектыўнае свята, якое дасталася нам у спадчыну ад савецкіх часоў з усімі яго атрыбутамі ў выглядзе зацёртых лозунгаў, танных забаваў ды навязаных спажывецкіх звычак, даўно пераўтварылася ў руціну… Руціна святочных дзён цэментуе руціну будняў… (Куратар праекта Уладзімір Парфянок)Глядзіце таксама артыкул Юрыя Маціюна аб праекце Данііла Парнюка «Праздник» >>>
У рамках праекта пройдуць наступныя мерапрыемствы:
- прэс-канферэнцыя з аўтарам і куратарам праекта
- экскурсія па экспазіцыі з аўтарам і куратарам праекта
- дыскусія «Свята і паўсядзённасць»
(дата і час удакладняюцца)
Куратар праекта - Уладзімір Парфянок
Адкрыццё  выставы адбудзецца 15 студзеня а 19:00. 
Уваход вольны
Крыніца: ygallery.by
На открытии




На фото: Оксана Жгировская 


На фото: Виталий Брусинский 


На фото: Анна Чистосердева


На фото: Владимир Парфенок




На фото: Даниил Парнюк




На фото: Даниил Парнюк
Фото: Кристина Почепень


