Данііл Парнюк правядзе аўтарскія экскурсіі ў межах проекта «Праздник»

Данііл Парнюк правядзе аўтарскія экскурсіі ў межах проекта «Праздник»

Фатограф Данііл Парнюк распавядзе пра сваю выставу «Праздник» і таксама будзе рады адказаць на Вашыя пытанні.

«У серыю «Праздник» увайшлі фотаздымкі, зробленыя падчас масавага народнага гуляння на Гомельшчыне непадалёку ад сяла Новыя Юркавічы ўлетку 2011 года. На гэтым месцы ўжо больш за 30 год традыцыйна збіраюцца па-над сотню тысяч чалавек – прадстаўнікоў трох брацкіх народаў Беларусі, Украіны і Расіі.

У цэнтры маёй зацікаўленасці знаходзяцца людзі. Калі я хачу з дапамогай фатаграфіі распавесці пра краіну ці горад, я фатаграфую людзей, падобных да гэтых месцаў. За кожным чалавекам стаіць гісторыя. Калі гісторыі розных людзей складаюцца ў адзін вялізны «пазл», прыходзіць разуменне невыпадковасці ўсяго, што адбываецца...» (Данііл Парнюк)


Першая экскурсія адбудзецца 2 лютага 2013 года ў 16.00.
Другая экскурсія запланавана на 4 лютага
2013 года ў 18.00.

Шчыра запрашаем!

Крыніца:ygallery.by

абмеркаваць на форуме zнята