Адкрыццё: 2 лютага 2013 года
Працуе: да 13 лютага 2013 года
Месца: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (г. Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1, Палац Рэспублікі)З 2 лютага 2013 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» будзе працаваць персанальная выстава маладога мадэльера Яважыны Міклашэвіч «Куцюр: поры года».Работы дызайнера, прадстаўленыя на выставе, спрабуюць не толькі перанесці гледача ў захапляльны свет куцюру, дзе кожная мадэль – гэта твор мастацтва, непаўторны і ўнікальны, але і распавядаюць гісторыю творчасці самога аўтара. Менавіта гэтыя творы мастацтва даюць магчымасць гледачам убачыць свет вачыма дызайнера. Разнастайнасць графічных, жывапісных і формаўтвараючых прыёмаў паказвае, што куцюрная мода, нібы поры года, мае зменлівы характар. І гэта зменлівасць нясе вечную прыгажосць. Магчыма, менавіта таму мастацтва моды, як і прырода, цудоўна суіснуе з другімі гранямі нашага жыцця.Яважына Міклашэвіч у 2011 годзе скончыла кафедру дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.В. Шырокава, у 2012 – магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З’яўляецца пераможцай конкурсаў: «Мельница моды 2007, 2009, 2010», Мінск; «Fashion’snightout2010, 2011», Мінск; Асамблея моды 2010, Масква; Экзерсісы 2009, Масква; «Беларусcкая неделя моды» 2008, Мінск; Гран-пры «Мамонт 2007», Мінск. Малады дызайнер стварае сцэнічныя касцюмы для вядомых беларускіх выканаўцаў. Паралельна з гэтым Яважына працягвае працаваць над стварэннем мадэляў штодзённай вопраткі, а таксама рэалізуе іншыя цікавыя праекты.Кантактны тэлефон: +375 17 327 26 12
Час працы: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак
Уваход вольны.Крыніца: ygallery.byабмеркаваць на форуме zнята