«Пофестивалил» / выстава канцэртнай фатаграфіі Аляксандра Ждановіча

«Пофестивалил» / выстава канцэртнай фатаграфіі Аляксандра Ждановіча

Аўтар: Аляксандр Tarantino Ждановіч
Адкрыццё: 19 лютага 2013 года
Працуе: да 6 красавіка 2013 года
Месца: Галерэя «У майстра» (г. Гродна, вуліца Кірава, 8)

За тры мінулыя гады фатограф Аляксандр Tarantino Ждановіч ладна пафестываліў. Самы паспяховы канцэртны фатограф краіны перабраў свае архівы і адмыслова для праекта «Off the beaten tracks» (праекта Інстытута імя Гётэ, прысвечанага пытанням арганізацыі і правядзення фестываляў) зрабіў падборку самых яркіх кадраў, якія перадаюць атмасферу беларускіх фестываляў. Актуальныя музыкі, лепшая на свеце публіка і неверагодныя беларускія краявіды ў рэдкім апавядальным фотофармаце. Перажыць адчуванні цяпла і свабоды летніх фестываляў, успомніць драйв клубных «салянак» і ўсё ж такі адважыцца на stagediving.

Крыніца: budzma.org

Абмеркаваць на форуме zнята