Цягам апошніх трох гадоў Інстытутам культуры Беларусі сумесна з арганізацыяй ЮНЕСКА праводзіць Еўрапейскія Дні Спадчыны. Дадзеныя дні з'яўляюцца неабходнымі элементамі міжнародных культурных стасункаў.
У 2012 годзе Інстытут культуры Беларусі, сумесна з Грамадскім аб’яднаннем «Творчы саюз «Фотамастацтва» падрыхтаваў перасоўную фотавыставу «Быццёмасць…». Сёлета выстава прысвечана Году культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА. З дапамогай выставы арганізатары імкнуцца выклікаць цікавасць да помнікаў прыроды і культуры, звярнуць увагу на праблему іх захавання і неабходнасць міжкультурнага дыялогу пры ахове аб’ектаў спадчыны і іх выкарыстання.
Мэта выставы – адлюстраваць багацце прыроднай і культурнай спадчыны Беларусі, а таксама яе цікавасць як месца для культурнага турызму. Удзел у выставачным праекце бяруць прафесійныя фатографы і фотааматары.
Выстава працуе з 9.00 па 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.