- стануць вядомыя імёны дызайнераў і мастакоў, чые працы атрымалі прызнанне журы;
- пройдзе прэзентацыя каталога «Пастулат-2012» і фірменнага календара;
- адбудзецца дыскусія аб выніках і перспектывах праекта (у 2013 годзе праект «Пастулат» запрошаны на Тыдзень дызайну ў Вільню і Талін)
У галерэі выступяць вядомыя паэты-ўдзельнікі фотапраекта Вольгі Бубіч Alter Locus - Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Вольга Гапеева і Арцём Кавалеўскі, а ў якасці музычнага суправаджэння вечара на тэрменвоксе зайграе Арцём Атрашэўскі.
Фото: Вольга Бубіч, з праекта Alter Locus. 2012Выстава «Пастулат-2012» размяшчалася на трох пляцоўках: галерэя «Універсітэт культуры», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (Музей гісторыі горада Мінска) і НВЦ «Белэкспа». Было прадстаўлена звыш 120 аб'ектаў больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў. У конкурсе эскізных праектаў прыняло ўдзел 84 работы ад 40 дызайнераў і аўтарскіх гуртоў з Беларусі, Расіі і Польшчы.Праект «Пастулат-2012» быў рэалізаваны Беларускім Саюзам Дызайнераў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Генеральным партнёрам праекта выступіў вытворца сталоў і крэслаў з Беларусі - кампанія «Голдоптима».Анлайн-каталог выставы «Пастулат-2012» >>>Дата: 28 лютага ў 18.00
Месца: галерэя Міхаіла Савіцкага (г. Мінск, плошча Свабоды, 15)
Па матэрыялах: ygallery.by, postoolat.unid.by,znyata.com