«Структура прасторы» / фотавыстава Аляксандры Салдатавай

«Структура прасторы» / фотавыстава Аляксандры Салдатавай

Аўтар: Аляксандра Салдатава
Адкрыццё: 7 сакавіка 2013 года, 17.00
Працуе: да 23 сакавіка 2013 года
Месца: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (г.Мінск, Кастрычніцкая плошча, д. 1, Палац Рэспублікі)

Экспазіцыя ўключае дзве серыі работ аўтара – «летнюю» і «зімовую», зробленыя ў 2012 – 2013 гадах. Аляксандра Салдатава імкнецца выкарыстоўваць максімальна плоскую, чыстую, падобную на аркуш паперы, прастору, упарадкаваную пры дапамозе мастацкіх канструкцый і сімвалаў, невялікіх фігур людзей, хутчэй намёк на іх прысутнасць.

«Кажуць, што складаней за ўсё фатаграфаваць там, дзе няма чаго фатаграфаваць, – адзначае аўтар. – Мне давялося правесці пэўны час там, дзе няма проста нічога. Паласа пяску, паласа вады і неба. Вялізная прастора, падобная на пустую сцэну. Людзям, якія знаходзяцца тут, шчыра кажучы, няма чаго рабіць, адно толькі гуляць уздоўж берага, які, практычна, не змяняецца на працягу кіламетраў. Колькі б ты не ішоў, ты застаешся, фактычна, ў тым жа самым месцы: пясок, вада, неба».
У такой прасторы лёгка знікаюць межы, губляецца адчуванне рэальнасці і часу. Здаецца, усё і ўсе знаходзяцца побач, але людзі тут аддалены адзін ад аднаго пустатой, часам, не горш, чым сценамі. У гэтай пустаце намі, жыхарамі вялікага горада, які ўсё больш ушчыльняецца, значна мацней адчуваецца неабходнасць цішыні, паветра, асабістай прасторы. Асабістая прастора кожнага асобнага чалавека, пары, групы людзей… Такая прастора неабходна нават нежывым канструкцыям, пабудовам. 
Аб аўтары:
Аляксандра Салдатава пачала займацца фатаграфіяй з 2005 года, пасля заканчэння курсаў фатаграфіі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пэўны час супрацоўнiчала з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя». Працавала прафесійным партрэтным фатографам. З’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх калектыўных фотавыстаў і праектаў (у якасці аўтара фотаработ, а таксама арт-аб’ектаў). Прымала удзел у конкурсу гарадской фотаздымкі «Фотограффити». Мае чатыры персанальныя выставы, якія прайшлі ў Мінску, Маскве i Паневежысе (Лiтва). У пачатку 2013 года стала лаўрэатам секцыі Show OFF месяца фатаграфіі ў Кракаве (Польшча).

На адкрыцці


На фота: Аляксандра Салдатава


На фота: Аляксандра Салдатава, Наталля Барсукова

Фотаздымкі: Хрысціна Почапень
Выстава будзе працаваць з 7 сакавіка па 23 сакавіка 2013 года, з 11.00 па 19.00.
Выходныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.
Кантактны тэлефон: +375 017 327 26 12

Крыніца: www.znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята