Адкрыццё: 7 сакавіка 2013 года, 18.00
Працуе: да 20 сакавіка 2013 года
Месца: народны фотаклуб «МіНСК» (г. Мінск, вул. Казлова, д. 2)
У межах Мінскага фестываля фатаграфіі 7 сакавіка 2013 года аб 18 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы Марыны Бацюковой «Каля нуля». Экспазіцыя будзе дэманстраваць працы з новага праекта, над якім аўтар працуе на працягу апошніх двух год. «Звышадчувальны» аб’ектыў знаходзіць матывы глыбей за відавочнае. Фатограф дазваляе нам адчуць шэпт нашага ўнутранага свету. Што адбываецца ў той унутранай рэальнасці - ніколі непадуладна тлумачэнню, але заўсёды цікава для мастацкага асэнсавання.Новая серыя фатографа - гэта філасоўскае разважанне аб самым, мабыць, дзіўным стане - нуль. Гэта і пачатак і канец, і рух і прыпынак. Гэта, міжволі, выявілася ў ключавых фатаграфічных матывах: скрыжаванне, дарога, лесвіца, што як немага лепш перадае думкі чалавека шукаючага. На мове фатаграфічнай пластыкі гэта выяўляецца рытмічна скампанаванымі лініямі, манахромам. Але нуль - гэта і стан трывогі, нераўнавагі, хістання. Гэтаму, безумоўна, адпавядаюць размытыя, як бы заштрыхаваныя «снежным ветрам» лініі і формы. Паняцце «нуль» у гэтай серыі паказвае сваю шматграннасць і адначасова адзінства гучання - працяглага, як сама бясконцасць, тонкага, як сама лінія жыцця, параўнальнага з мелодыяй будысцкіх званочкаў, якія калыша вецер.
Марына так каментуе серыю «Каля нуля»: «Гэта настрой, стан, пункт гледжання. Гэта разгляданне і ўзіранне, і вельмі дэлікатнае занатоўванне. Каля нуля… сення, пагадзіцеся, гэта ня толькі прагноз надвор’я. Гэта ў першаю чаргу стан душы, настрой, наваколле… Так бы мовіць, пераходны момант. З аднаго боку - нейкая разгубленасць, нават хваравітасць, абыякавасць часам. З другога боку, можна лічыць, што гэта час дзеля разваг, якія апынуцца вытокамі моцы».Мастацтвазнаўца Каленкевіч ЕкацярынаАб аўтарыМарына Бацюкова нарадзілася, жыве і працуе ў Мінску. Фатаграфіей пачала займацца з 2005 года. Фатаграфічную адукацыю атрымала ў Творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў Беларусі, Маскоўскай школе фатаграфіі імя Родчанкі. Сябра Беларускага саюза мастакоў, БГА «Фотамастацтва» і НФК «МіНСК». Актыўны ўдзельнік выстаў. Працы Марыны экспанаваліся ў галерэі «Выстаў няма» (Масква), галерэі Саюза фотамастакоў Літвы (Вільнюс), ЦСМ «Вінзавод» (Масква), Музее сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музее ў Мінску, Полацкай мастацкай галерэе, музее Адама Міцкевіча і г.д. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Залаты медаль ISF міжнароднага конкурсу «Планета дзяцей» 2010 года).Праект Zнята «Как дела?» з Марынай Бацюковай >>>
На адкрыцці


На фота: Марына Бацюкова


На фота: Марына Бацюкова











На фота: Юрый Васільеў



На фота: Марына БацюковаФотаздымкі: Хрысціна Почапень Фотавыстава будзе дзейнічаць да 20 сакавіка 2013 годаКрыніца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята