«У фатаграфіях Марэка Далецкага закадаваныя прыязныя пачуцці, любоў да людзей. Кожная, а асабліва партрэтная, адкрывае аўтара, яго адносіны да жыцця, спосаб успрымання іншых – усе яны з’яўляюцца яго аўтапартрэтамі. Гэта выстава – вынік шматгадовай працы, аплачаны, аб чым мала хто задумваецца, вялікімі намаганнямі. У часы, пра якія мы лёгка забыліся, каб хаця б патэлефанаваць у суседнюю мясцовасць, трэба было спачатку знайсці шчаслівага ўладальніка тэлефоннага апарата ці пошту, замовіць сувязь і чакаць, чакаць. Падарожжа на гэтыя тэрыторыі было сапраўднай экспедыцыяй і вялікай прыгодай. Ужо само перамяшчэнне па марных дарогах давала шмат эмоцый».
Доктар Марыюш Відэжыньскі
навуковы супрацоўнік Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве
Аб аўтары
Фатаграфіі мастака можна знайсці ў аўтарскіх і групавых альбомах, кнігах, музычных выдаўніцтвах, буклетах і паштоўках. На працягу многіх гадоў яго фотаздымкі можна была знайсці ў прэсе. З 1988 года быў фотарэпарцерам, працаваў у рэгіянальных і агульнапольскіх часопісах.
З'яўляецца сябрам Саюза польскіх фотамастакоў і Польскага фотаклуба. Міжнародная федэрацыя фатаграфічнага мастацтва ў Парыжы ўганаравала Марка Далецкага тытулам - мастак FIAP (AFIAP).
Арганізатары выставы
Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Народны фотаклуб «Мінск»
Па матэрыялах: instpol.by, photounion.by