Аўтар: Уладзімір Шарнікаў
Адкрыццё: 2 красавіка 2013 года, 19.00
Працуе: да 17 красавіка 2013 года (выходныя - субота, нядзеля)
Месца: Галерэя TUT.BY (г. Мінск, вул. Веры Харужай, д. 1а, 6 паверх)


Уладзімір Шарнікаў - фатограф, які праязджае і праходзіць не адзін дзясятак кіламетраў у пошуках сапраўднага жыцця. Яго здымкі - гэта заўсёды гісторыя пра людзей, нават калі яны знаходзяцца за кадрам. Яго фатаграфія - не ілюстрацыя да тэксту, не дадатак да інфармацыі, выяўленай словамі. Яна - самакаштоўнасць. Яна не сумная, таму што аўтару цікавы аб'ект фотаграфавання.
Фатограф любіць людзей, выслухоўвае іх немудрагелістыя гісторыі, спачувае ім. Яго фатаграфія - гэта само жыццё. З нязначных дробязяў, плям, мазкоў рэальнасці складаецца дзіўная карціна жыцця, ні з чым не параўнальная ў сваёй сапраўднасці. Уладзімір Шарнікаў марыць выдаць альбом пра сваю сапраўдную Беларусь - тую, што не пакажуць па тэлевізары. А пакуль, як сказаў Рыгор Барадулін, «чарнавікі жыцця застаюцца чакаць»…








Музычнае саправаджэнне выставы - беларуская этна-група Dzivasil.
Куратар выставы:
 Алена Шаліма, тэлефон - +375 296 49 13 49, e-mail - plenka@newmail.ru
На адкрыцці


На фота: Уладзімір Шарнікаў і Алена Шаліма


На фота: Уладзімір Шарнікаў




На фота: беларуская этна-група Dzivasil




На фота: (злева) Уладзімір Шарнікаў і Юрый Васільеў






Фотаздымкі: Ганна Міхалькова
Выстава працуе да 17 красавіка з 9.00 да 18.00, выходныя - субота, нядзеля. Уваход вольны.Владимир Шарников: «Без укосов и надоев» (из цикла «Встречи с легендами») >>>Крыніца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята

