
Адкрыт запіс на курс Сяргея Грыца (Associated Press) «Рэпартажная фотажурналістыка. Тэхналогія i творчасць». Курс пачнецца у красавiку i працягнецца тры месяцы. Цягам гэтага часу удзельнікі курса будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне рэпартажнай фотажурналістыкі. У часе майстар-класу ўдзельнікі павінны будуць выканаць 12 заданняў.
ФарматАднадзённая пачатковая сэсія будзе праведеная ў Мінску 19 красавіка (пятніца). Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе skype, Moodle, рассылкі google groups. Двухдзенная выніковая сесія майстар-класу будзе праведзена ў Вільні 21-22 чэрвеня.
МэтаМэта майстар-класа – падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж да канца майстар-класа.
УдзельнiкiГрупа будзе набраная па выніках творчага конкурсу. Неабходня
выслаць да 15 рэпартажных здамкаў, зробленых цягам апошняга года,
на адрасы: gritssergei@gmail.com і baj@baj.by (з пазнакай «Фота»).
УВАГА! Не прымаюцца да разгляду здымкі, зробленыя для хатняга фотаальбома. Таксама не прымаюцца здымкі архітэктуры, прыроды, інстаграмы.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
- кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў)
- адукацыя, месца працы
- абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца
да 12 красавіка 2013.Крынiца: baj.byабмеркаваць на форуме zнята