Адкрыццё: 4 красавіка 2013 года, 18.00
Працуе: да 19 красавіка 2013
Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 47) 
«Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, рэдкая для Беларусі з'ява - палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, узыход Месяца, Венеры і Юпітэра над касцёлам у Слабодцы (Браслаўскі раён), нябесны госць - яркі метэор, які перасякае Млечны Шлях над асеннім полем Мядзельскага раёна, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… Менавіта ў нашых краях можна гуляць пад слабым святлом кароткіх летніх начэй, любавацца яркімі зімовымі зоркамі, назіраць рэдкія з'явы - серабрыстыя аблокі і нават палярныя ззянні».Віктар Малышчыц
Для маладога фатографа і астранома Віктара Малышчыца, аўтара роліка «БЕЛАРУСЬ: у абдымках зорак», які сваім з'яўленнем «ўзарваў» прастору «BY»-нета (толькі за першыя два дні яго работу паглядзела каля 40 тысяч чалавек.) «Адна з мэтаў жыцця - гэта паказаць людзям прыгажосць нашай краіны з незвычайнага ракурса». На гэтай выстаўке Беларусь - на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.
Аб аўтарыВіктар Малышчыц нарадзіўся ў 1985 годзе ў г. Рыга (Латвія). З 1992 года стала жыве ў Беларусі. У 2007 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працуе выкладчыкам астраноміі ў БДУ і гімназіі № 29 г. Мінска. З 2009 года яго прафесіяй стала і фатаграфія.
Адкрыццё адбудзецца 4 красавіка ў 18.00
Таксама 12 красавіка 2013 года - адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам ў 18.00Куратар выстаўкі: Каміла Янушкевіч, навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМКрыніца: modernartmuseum.byабмеркаваць на форуме zнята