- куратары з Вены і Ратэрдаму Кэтрын Дэвід /Catherine David і Джэральд Мэт / Gerald Matt, Джэром Сан / Jerome Sans, французскі крытык сучаснага мастацтва, дырэктар Музея сучаснага мастацтва ў Пекіне
- альтэрнатыўныя мысліцелі, напрыклад, Джэральд Роўнінг / Gerald Rauning заснавальнік Інстытута прагрэсіўнай палітыкі ў галіне культуры
- мастакі і культурныя арганізатары, напрыклад, Мікеланджэла Пісталета / Michelangelo Pistoletto, заснавальнік Cittadelarte («Горад мастацтва») ў Італіі
- прадстаўнікі грамадскіх сацыякультурныя рухаў, такіх як K@2 – Karosta, заснаваны на былой ваеннай базе савецкага флоту ў Ліепаі (Латвія) і многія іншыя
Гэты праект дапамагае разважаць пра сэнс, уплыў і ролю мастацтва ў зменлівым грамадстве Еўропы і ўсяго свету.Аб аўтары фільма: Жан-П'ер Дэру / Jean Pierre Deru – доктар навук у галіне права. Скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія). Там жа выкладае на факультэце эканамічнай і сацыяльнай палітыкі. Дырэктар Асацыяцыі Marcel Hicter pour la Démocratie Culturelle, дырэктар Еўрапейскай праграмы для менеджэраў у сферы культуры (The European Diploma in Cultural Project Management). У рамках гэтай праграмы
паспяхова прайшлі навучанне больш за 500 культурных аператараў з 38 краінаў.Жан-П'ер з'яўляецца сябрам розных еўрапейскіх культурных аб’яднанняў, сярод іх: Oracle, Еўрапейская сетка адукацыйных цэнтраў у сферы культурнага адміністравання ENCATC і Еўрапейскі Дом культуры. Арганізуе шматлікія праекты па культурным супрацоўніцтве ў Еўропе і Афрыцы з шырокім спектрам мясцовых партнёраў.Прагляд фільма адбудзецца на англійскай мове.
Пачатак: 6 красавіка 2013 года, 15.00
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў»Крыніца: ygallery.by