12 красавіка а 18.00 адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам выставы фатаграфій «Беларусь у абдымках зорак» - Віктарам Малышчыцам. Для маладога фатографа і астранома Віктара Малышчыца, аўтара роліка «Беларусь: у абдымках зорак», які сваім з'яўленнем «ўзарваў» прастору байнэта (толькі за першыя два дні яго работу паглядзела каля 40 тысяч чалавек), адна з мэтаў у жыцці – гэта паказаць людзям прыгажосць нашай краіны з незвычайнага ракурса. На гэтай выстаўке Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.


Фота: Досыць рэдкая з'ява - серабрыстыя аблокі. Возера Недрава (Браслаўскія азёры)

Фота: Заход Венеры падчас невялікага палярнага ззяння (в. Вязынь, Вілейскае водасховішча)
Віктар Малышчыц


Фота: Туманнасць Андрамеды, першая спроба аўтара сфатаграфаваць аб'ект глыбокага космасу
Аб аўтары: Віктар Малышчыц нарадзіўся ў 1985 годзе ў Рызе. З 1992 года стала жыве ў Беларусі. Ў 2007 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага факультэта. Працуе выкладчыкам астраноміі ў БДУ і гімназіі № 29 горада Мінска. З 2009 года яго прафесіяй стала і фатаграфія.


Фота: Туман над сажалкай у Вязынцы
Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47)
Пачатак: 12 красавіка 2013 года, 18.00


