Месца: ZНЯТА STUDIO (г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 19М)
Для рэгiстрацыi: дасылайце iмя и e-mail на адрас yana@znyata.com
Кантакт для даведак: Яна Галынская, +375 29 708 24 86Фотапартал ZНЯТА запрашае на прэзентацыю кнігi з серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» - «Беларусы у фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў». Наш госць – складальнiк, аўтар уступнага артыкула Вольга Аляксандраўна Лабачэўская.

У альбоме ўпершыню публікуецца 442 арыгінальных этнаграфічных фотаздымкаў выдатнага беларускага этнографа Ісака Абрамавіча Сербава (1871–1943), якія захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (Літва). Фотаздымкі былі створаны падчас навуковых экспедыцый этнографа па Беларусі ў 1911–1912 гг. па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні.


У сваіх фотаработах І.А. Сербаў адлюстраваў для нашчадкаў традыцыйную беларускую вёску напярэдадні Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 года. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца этнаграфіяй, культурай, традыцыйным адзеннем, архітэктурай Беларусі, гісторыяй развіцця беларускай фатаграфіі. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.
На сустрэчы пойдзе размова пра:- гісторыю беларускай этнаграфічнай фатаграфіі ў пачатку ХХ ст.
- гісторыю стварэння фотаздымкаў І.А. Сербава ў 1911 – 1913 гг.
- метады этнаграфічнага фатаграфавання ў пачатку ХХ ст.
- лёс калекцыі фотаздымкаў І.А. Сербава
- этнаграфічныя фотаздымкі як сродак нацыянальнай ідэнтыфікацыі.У якасці бонуса ўдзельнікам сустрэчы быдзе прапанавана анонс-прэзентацыя невядомай калекцыі самых ранніх беларускіх краязнаўчых фотаздымкаў 1867 года, зробленых Міхаілам Кусцінскім.Вольга Аляксандраўна ЛабачэўскаяДацэнт кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Вывучае пытанні тэорыі і гісторыі беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, промыслаў і рамёстваў, гісторыю этнаграфічнай фатаграфіі на Беларусі. Аўтар больш 200 публікацый, у тым ліку навуковых манаграфій, раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навукова-папулярных выданнях. 




Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята