Адкрыццё: 2 красавіка 2013 года
Працуе: да 30 красавіка 2013 года
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)Арганізатары:
Міжнародная Дабрачынная Грамадская Арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Пры падтрымцы Інфармацыйнага аддзела Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску
Пры інфармацыйнай падтрымцы Мінскага гарадскога цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Зварот да журналітаў Кацярыны Мень - журналіста, дырэктара «Цэнтра праблем аўтызму», кансультант, эксперт і член Апякунскай рады Фонду дапамогі ў вырашэнні праблем аўтызму ў Расіі «Выхад». «2 красавіка - Сусветны дзень інфармавання на тэму аўтызму.Усе, хто выхоўвае аўтыста, неверагодна зацікаўлены ў тым, каб інфармацыя аб ім распаўсюджвалася. Але ўсе, хто выхоўвае аўтыста, надзвычай незацікаўленыя ў тым, каб інфармацыя была ілжывай. Колькасць міфаў, якія нарасціў на сваю хворую галаву аўтызм, жахліва і перавышае ўсе магчымыя межы прыстойнасці. І справа не ў тым, што гэтыя міфы абразлівыя або дыскрымінацыйныя. Справа ў тым, што яны перашкаджаюць галоўнаму - своечасоваму ўмяшанню ў карэкцыю, лячэнню аўтыстаў і іх поўнаму выздараўленню. Гэтыя міфы перашкаджаюць ранняй дыягностыцы дзяцей, падтрымліваючы старарэжымныя педыятрычныя стэрэатыпы ў стылі «перарасце». Гэтыя міфы ставяць блокі на ўспрыманне бацькоў, якія ўпадаюць у ступар ад растыражаванай «безнадзейнасці» дыягназу і апускаюць рукі менавіта тады, калі даецца галоўны шанец для выздараўлення.Канвэнцыйная медыцына мала прасунулася ў праблеме карэкцыі аўтызму, таму што рухаючы матыў сістэмнай медыцыны ляжыць у аснове сістэмнай палітыкі - калектыўная бяспека. Аўтысты не заразныя (у адрозненні, напрыклад, ад ВІЧ, які па прыродзе захворвання так ці інакш усіх ставіць у групу рызыкі, і таму аблашчаны прапагандай і грантамі). Больш за тое, аўтысты «добраахвотна» ізалююцца ад грамадства.Аўтызм бяспечны для суседа, а тое, што не стварае небяспекі для суседа, з пункту гледжання вялікіх грошай і вялікай палітыкі, бясшкодна для чалавецтва.Я вельмі прашу ўсіх, хто захоча неяк паўдзельнічаць у гэты дзень у распаўсюдзе інфармацыі аб аўтызме, рабіць гэта свядома, спакойна і выконваць некаторыя правілы:- Не спасылацца на фільм «Чалавек дажджу».- Памятаць пра тое, што Ньютан і Эйнштэйн - гэта не адзіныя аўтысты на свеце, і не распаўсюджваць гіпотэз аб тым, што аўтызм - абавязковая прыкмета геніяльнасці.- Таксама не распаўсюджваць некампетэнтныя думкі пра аўтызм як пра разумовую адсталасць.- Не казаць пра тое, што аўтызм невылечны.- Не браць інтэрв'ю і каментароў у лекараў і псіхолагаў, якія не маюць шырокай практыкі ў карэкцыі аўтызму, і ў знаёмых, якія сфармавалі сваё паняцце пра аўтызм па бессістэмных папулярных рускамоўных артыкулах у інтэрнэце. - Ведаць аб тым, што афіцыйная псіхіятрыя не вылечыла НІ АДНАГО аўтыста, пачынаючы з 1943 года, калі быў дыягнаставаны першы аўтыст.
У той час, калі цалкам і назаўсёды выведзеных са спектру аўтыстычных захворванняў дзяцей на сёння ўжо тысячы.- Ніколі не пісаць пра тое, што аўтызм - генетычнае захворванне.- Заўсёды казаць пра аўтыстаў без прыдыхання, замілавальных нот, паддобрывання і страху.- Заўсёды памятаць пра тое, што тэма аўтызму - не толькі вельмі складаная, але і рызыкоўная. Неабходна быць гатовым да абвінавачванняў у цемрашальстве, фрыкацтве, дылетантызме, дзікасці, карумпаванасці і сектанцтве.- Разумець, што аўтысты - гэта вельмі хворыя дзеці. Аўтыстамі іх робяць вельмі складаныя арганічныя парушэнні, жахлівыя збоі ў біяхімічных працэсах. Аўтызм - гэта інтэрфейс сучаснай экалагічнай і сацыяльнай катастрофы.- Не цешыць сябе ілюзіямі, што аўтыст ніколі не народзіцца ў вашай сям'і.Калі камусьці захочацца дадатковай інфармацыі, я гатовая даць яе сама ці прапанаваць тых, хто здольны па-сапраўднаму кампетэнтна адказваць на пытанні ў гэтай тэме».Крыніца: ygallery.byабмеркаваць на форуме zнята