У Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску тыдзень таму адкрылася выстава, прысвечаная Беларусі, а менавіта беларускім пейзажам пад зорным небам. Аўтар экспазіцыі, Віктар Малышчыц, падзяліўся сакрэтам - як здымаць прыгажосць нашай краіны пры дапамозе простых сродкаў на сваёй творчай сустрэчы, што адбылася 12 красавіка 2013 года. Як патлумачыў Віктар, у сваіх фотаздымках і роліках ён імкнецца перадаць гэтую прыгажосць, і адзначыў, што стварае іх не для турыстаў, а для нас, жыхароў Беларусі.
Віктар Малышчыц патлумачыў, што «Беларусь: у абдымках зорак» - гэта вынік спалучэння яго двух захапленняў, фатаграфіі і астраноміі. Ён выкладае ва ўніверсітэце і гімназіі, і паколькі заробкі там зусім не астранамічныя, то ўжо каля трох год Віктар працуе фатографам - робіць рэкламныя фотаздымкі садавіны ці гародніны, а зоркі здымае ў вольны час.




Так што ж трэба, каб атрымалася такое ж прыгожае відэа, як ў Віктара Малышчыца? Як распавёў Віктар, ролік зроблены у тэхніке таймлэпс (time lapse): гэта разнастайнасць запаволенай здымкі, калі экспазіцыя здзяйсняецца пакадрава з вялікімі інтэрваламі (часцей за усё да 20 - 30 секунд). Калі пасля з такіх фотакадраў зрабіць відэашэраг, у фільме будзе стварацца ілюзія моцна паскораных працэсаў - напрыклад, у відэа Віктара Малышчыца вы пабачыце, як рухаецца зорнае неба. Ёсць некалькі сакрэтаў стварэння таймлэпс, якія зробяць працэс здымак больш зручным, а вашае відэа - якасным.
Сакрэт № 1. Правільны выбар камеры і аб'ектывуНайлепшы варыянт – люстэркавы фотаапарат ці некаторыя з безлюстэркавых мадэляў (добрым варыянтам будуць люстэркавыя камеры Canon). Асноўныя крытэрыі пры выбары: вялікая матрыца, нізкі шум пры высокіх ISO, магчымасць рабіць вытрымкі 30 секунд і больш. Аб'ектыў лепш выбіраць з максімальна магчымым полем зроку і максімальнай святласілай. Не бойцеся аберацый, бо для відэа выяву трэба памяншаць у некалькі разоў. Першыя крокі можна пачынаць рабіць нават з «кітовымі» аб’ектывамі. Таксама можна карыстацца бюджэтным аб’ектывам Samyang 14/2.8 - ён карысны тым, што на поўнакадравых камерах гэты аб’ектыў дае вельмі шырокае поле. Сакрэт № 2. Паклапаціцеся пра дадатковае абсталяваннеТросік з пультам - дазваляе арганізаваць здымку серыі кадраў з аднолькавымі вытрымкамі і інтэрваламі.Штатыў
Матарызаваны слайдэр - па ім будзе рухацца камера падчас фотасесіі (напрыклад, Віктар Малышчыц карыстаецца слайдэрам Dynamic Perception Zero Stage Dolly, які уяўляе сабой 2-метровую рэйку)
Матарызаваная альт-азімутальная манціроўка - прызначаныя для мацавання на іх невялікіх тэлескопаў, але замест тэлескопа можна ўсталяваць камеру і арганізаваць яе паварот; таксама можна ўсталяваць манціроўку на слайдэр, што зробіць відэа яшчэ больш дынамічным.
Сістэма абагрэву оптыкі - патрэбная, каб на аб’ектыў не трапляла раса (самыя вынаходлівыя выкарыстоўваць рэзістары ці ніхромавы дрот).


На фота: Віктар Малышчыц паспавядае пра тое, як працуе матарызаваны слайдэр
Сакрэт № 3.Тэхнічныя асаблівасці
Звычайная памылка пры здымках відэа таймлэпс - флікеры, мільгаценне карцінкі з-за рознай колеравай тэмпературы і асветленасці кадраў. Каб пазбегнуць гэтага: - выключыце аўтафокус: на перафакусіроўку камеры патрэбны розны час, што прывядзе да нероўнамернасці на канчатковым відэа- выключыце стабілізатар на аб’ектыве: уключаны стабілізатар прывядзе да змазаных кадраў
- выстаўце ручны рэжым
- адключыце аўтаматычны баланс белага, калі вы здымаеце ў фармаце JPG (але лепш у RAW) - фіксуйце дыяфрагму, выкарыстоўвайце аб’ектывы з ручной настройкай дыяфрагмы і факусіроўкай ці пакідайце яе цалкам адкрытайВытрымка:
- з аб’ектывам 14 мм – 40-50 секунд
- з аб’ектывам 16 мм – каля 30 секунд
- з аб’ектывам 28 мм – каля 20 секунд
Для фіксацыі дынамікі серабрыстых аблокаў і палярных ззянняў вытрымка не павінна перавышаць 10 секунд.Адчувальнасць (ISO): можна выкарыстоўваць значэнні адчувальнасці, крыху большыя, чым тыя, што выкарыстоўваюцца для адзіночных пейзажных кадраў. Фармат файлаў: лепш заўсёды здымаць у RAW-фармаце (не ў mRAW, sRAW1, sRAW2) для больш шырокіх магчымасцяў пры постапрацоўцы.Сакрэт № 4. Здымайце ў бязлюдных месцахПазбягайце папулярных для адпачынку месцаў і аўтадарог: сполахі ад фараў машын ці раптоўныя агні з бліжэйшак населеных пунктаў не палепшаць вашае відэа. Сакрэт № 5. Не забывайцеся на кампазіцыюКаб паказаць прыгажосць неба, трэба яшчэ паказаць і зямлю. Добра, калі на шырокавугольных здымках будзе прысутнічаць пярэдні план. Сакрэт № 6. АсвятленнеСтарайцеся слаба асвятляць пярэдні план ці выкарыстоўваць існуючае асвятленне ад ліхтароў і іншых крыніц (аўтамабільных фараў, софтбоксаў, партатыўных ліхтарыкаў).Сакрэт № 7. Законы прыродыЛепш не здымаць ваду ці адлюстраванні пры моцным ветры, не ўключаць траву і дрэвы ў пярэдні план. Сакрэт № 8. Матрыца. ПеразагрузкаЧысціце матрыцу, бо пылінкі на постапрацоўцы досыць цяжка.Сакрэт № 9. Апрацоўка матэрыялуПершасную апрацоўку здымкаў варта зрабіць у RAW-канвертэры. Пры неабходнасці аўтаматызацыю апрацоўкі можна зрабіць у Фоташопе з дапамогай макрасаў. Карыстайцеся дэфлікерам, напрыклад бясплатным плагінам MSU Deflicker для VirtualDub. Сакрэт № 10. Не шкадуйце дыскавай прасторы і затвораўАрыентуйцеся на такі памер кадра, каб у вас атрымалася відэа фармата FullHD. Рабіце частату кадраў у кліпе не менш за 24 у секунду. Не шкадуйце затвор - калі зрабіць меншую частату кадраў, відэа будзе рухацца рыўкамі. Добра, калі працягласць аднаго фрагмента не перавышае 4-10 секунд - тады глядач не стоміцца.
І, канешне, галоўнае - спрабуйце! Для першых зорных здымкаў падыйдзе нават мыльніца.




На фота: Віктар Малышчыц




На фота: Віктар Малышчыц


На фота: Віктар Малышчыц
Для тых, хто яшчэ жадае пабачыць зорную выставку, арганізатары паведамілі: выстава будзе працаваць яшчэ як мінімум да 19 красавіка 2013 года.
Фота: Ганна Міхалькова
Крыніца: znyata.comабмеркаваць на форуме Zнята


