Фота: Віталь Раковіч
У рамках пленэру запланаваны майстар-клас вядомага фотамастака Віталя Раковіча, аўтара праекта «Ілюстрацыя да гісторыі Беларускай». Падчас здымкі ў Мірскім замку ўдзельнікі змогуць карыстацца лінейкай смарт-камер Samsung NX і EX з рознымі аб’ектывамі.Мерапрыемства пройдзе ў два этапы:- 18 траўня 2013 года ў Мір будуць запрошаны прафесійныя фатографы
- 25 траўня 2013 года ў моладзевым фотапленэры прымуць ўдзел аматары.Як прыняць удзел?
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 18 траўня 2013 года.
Да гэтага тэрміну неабходна выслаць на адрас foto@ezerin.com :
- па аднаму фотаздымку ў жанры «Архітэктурны аб’ект», «Пейзаж», «Партрэт»
- 2 фатаграфіі на сваё меркаванне ў фармаце JPG (памер не больш за 1200×700 рх)«Нам вядома вялізная колькасць фотаздымкаў Мірскага замка, але ўсё роўна кожны раз і майстры, і тыя, хто толькі пачынае асвойваць фотамастацтва, адкрываюць для сябе яго новыя ракурсы, быццам ён мяняецца як жывы арганізм, - кажа ініцыятар фотапленэру дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Папко. - Мы разлічваем, што архіў музея папоўніцца новым цікавым фотаматэрыялам, які ў далейшым дапаможа рэалізацыі розных праектаў музея».
Кантакты для журналістаў:
+375 44 70 70 443, +375 17 294 86 63 (спецыяліст па сувязям са СМІ Вікторыя Аляшкевіч)Крыніца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята