«Структурызацыя» / калектыўная выстава маладых беларускіх мастакоў

«Структурызацыя» / калектыўная выстава маладых беларускіх мастакоў

Аўтары: Паўліна Вітушчанка, Аляксей Талстоў, Анро, Тарас Пашчанка, Базыль, Алеся Пчолка, Міхась Мішук, Яўген Шадко, Фёдар Бардак, Аляксей Dreva і Міла Шыдлоўская
Адкрыццё: 2 траўня 2013 года, 19.00
Працуе: да 20 траўня 2013 года
Месца: галерэя «Ў» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)



Праект «Структурызацыя»
, які будзе прадстаўлены 2 траўня 2013 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» закліканы вылучыць галоўныя структурныя паказнікі, на якіх грунтуецца мастацтва розны'х формаў - графіка, жывапіс, фота, відэа, аўдыё. Дадзены праект накіраваны на выяўленне і аналіз новага артыстычнага асяроддзя, пошук пытанняў, якія цікавяць маладую генерацыю творцаў, даследванне творчых практык, якімі карыстаюцца мастакі.
«Структурызацыя» – калектыўная выстава маладых мастакоў, куратарскі праект, у якім галоўная роля адводзіцца здольнасці мастака да размовы, абмеркавання, ягонай гатоўнасці да камунікацыі.
У праекце прымаюць удзел выбітныя прадстаўнікі маладога пакалення: Паўліна Вітушчанка, Аляксей Талстоў, Анро, Тарас Пашчанка, Базыль, Алеся Пчолка, Міхась Мішук, Яўген Шадко, Фёдар Бардак, Аляксей Dreva і Міла Шыдлоўская.
Гэта першы буйны праект пачынаючага куратара Наталлі Гарачай. На працягу года Наталля была каардынатаркай праграмы па прэзентацыі маладога беларускага мастацтва «Рэпліка», выставы ў межах якой адбываліся ў малой залі галерэі «Ў».
Імпрэза з нагоды адкрыцця выставы пачнецца 2 траўня а 19-й гадзіне, уваход вольны.
Выстава будзе працягвацца да 20 траўня 2013 года.
Кантактная інфармацыя: +375 17 286 31 68
Крыніца: ygallery.by
абмеркаваць на форуме zнята