Аўтар: Аляксей Літвінка 
Адкрыццё: 27 красавіка 2013 года, 11.00
Працуе: да 3 траўня 2013 года
Месца: бар «Лондан» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 18) 

 З бліжэйшае суботы, 27 красавіка, распачнецца серыя выставаў, прысвечаных Міжнароднаму дню пінхол-фатаграфіі. І першым аўтарам, які прадставіць фотаздымкі, выкананыя ў гэтай тэхніцы, стане Аляксей Літвінка. Праект пінхол-фатаграфіі Аляксея Ліцвінкі «Грэцыя. Класіцызм. Медытацыя» - гэта серыя з 18 фотаздымкаў, аб'яднаных адной тэматыкай і адной эпохай - позняга класіцызму ў старажытнагрэцкай скульптуры. Тады, 2 400 гадоў назад, аголеная натура толькі пачала ўваходзіць у сферу выяўленчага мастацтва, адышоўшы ад рэлігійнага кантэксту, у якім знаходзіліся выявы прамаці і продкаў. Гэта ўжо не «Венеры» з арыньякскай эпохі, а сапраўдныя, жывыя людзі, ушанаваныя ў камені з дзіўнай дакладнасцю.

 Афінскі скульптар Праксіцель, які жыў у IV стагоддзі да нашай эры, лічыцца першым аўтарам, які адлюстраваў аголенае цела максімальна рэалістычна, і такім чынам пачаў новую эпоху ў выяўленчым мастацтве. Нажаль, да нас дайшло занадта мала работ Праксіцеля, Лісіпа і іншых аўтараў гэтага перыяду, аднак у вялікай колькасці захаваліся рымскія копіі іх мармуровых статуй. Праект «Грэцыя. Класіцызм. Медытацыя» з'яўляецца своеасаблівай спробай вярнуцца ў часы позняга класіцызму і ўваскрэсіць вобразы, створаныя 24 стагоддзі таму.