Iлюстрацыі да гісторыі беларускай… / Вiталь Раковiч

Iлюстрацыі да гісторыі беларускай… / Вiталь Раковiч

Аўтар: Вiталь Раковiч
Працуе: да 1 чэрвеня 2013 года
Месца: Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь (г. Мiнск, вул. К.Маркса, д. 12)

Калі дакранаешся да «аксамітнай» чырвонай цэглы,
адчуваеш холад каменных муроў – сэрца прасякае
пачуццё гонару за талент нашых продкаў...

Наш край - скарбонка дзівосаў. Насуперак крывавым войнам, разбурэнням, на зямлі нашай усё ж захаваліся сляды велічнай тагачаснай архітэктуры - палацы , замкі, сядзібы, храмы і капліцы. Класіка і барока, готыка і рэнесанс. Усход і захад. Усё пакінула адбітак у нашай багатай гісторыі. Архітэктурныя помнікі Беларусі разнастайныя і унікальныя. Задача дзяржавы - прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць гэты «музей пад адкрытым небам» для нашчадкаў. Задача фатографа - захаваць для будучых пакаленняў няўмольны ход гісторыі.

Аб выставе
Аўтар за перыяд з 2005 па цяперашні час сабраў велізарны і унікальны фатаграфічны матэрыял па палацава-замкавай і храмавай архітэктуры Беларусі. І хоць фотавандроўка складаецца ўсяго з некалькiх  дзясяткаў работ, ён спадзяецца, што глядач адкрые для сябе новыя старонкі ў гісторыі Беларусі і атрымае задавальненне ад прагляду.
Аб аўтары
Вiталь Раковiч. Член савета саюза фотамастакоў Беларусі БГА «Фотамастацтва», член савета народнага фотаклуба «Мiнск», член творчай групы «ФотаАртСтудыя «БIРЫЛIУМ». У актыве больш за дзесятак персанальных выстаў, удзел і куратарства  ў шматлікіх сумесных выставачных праектах. Пераможца і прызёр шматлікіх міжнародных і беларускіх фатаграфічных конкурсаў, арганізатар фатаграфічных мерапрыемстваў. Турыст, падарожнік. Інструктар спелеалогіі адзінага ў Беларусі Спелеоклуба «Геликтит-ТМ». Больш чым за чвэрць стагоддзя пабываў у сотнях пячорах  Заходняга Каўказа, Крыма, Прыкарпацця, Татр. Фатограф-аматар.
Крыніца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята