Фестываль AD.NAK!: 10 чэрвеня - ДЭДЛАЙН прыёму работ

Фестываль AD.NAK!: 10 чэрвеня - ДЭДЛАЙН прыёму работ

Лічаныя дні засталіся да заканчэння прыёму работ на Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Удзельнікі, якія яшчэ не паспелі падаць свае творы, могуць зрабіць гэта да 10 чэрвеня.

На дадзены момант ад удзельнікаў Фестывалю паступіла больш за 100 работ. Традыцыйна найбольшая колькасць удзельнікаў далучаецца да Фестывалю ў апошнія дні, таму аргкамітэт спадзяецца, што ўсе канкурсанты, якія маюць чым падзяліцца з беларускай рэкламісцкай і культурніцкай грамадскасцю, паспеюць узяць удзел.
Пяць простых крокаў, каб падаць сваю работу на Фестываль:
Крок першы. Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка. Кнопка рэгістрацыі размешчаная злева на галоўнай старонцы сайта Фестывалю каля кнопкі «Увайсці», якая спатрэбіцца крыху пазней.
Крок другі. Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу, паслядоўна націснуўшы кнопкі «Увайсці» і «Падаць работу». Пры ўваходзе неабходна выкарыстоўваць пазначаныя пры рэгістрацыі логін і пароль.
Крок трэці. Падаць работу. Для гэтага неабходна паслядоўна:
- абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;
- увесці назву работы;
- назву рэкламадаўца, замоўцы;
- назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;
- каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;
- назваць аўтара ідэі;
- напісаць год стварэння работы;
- пазначыць горад, у якім жывеш.
Крок чацвёрты. Запампаваць сваю работу на сайт, карыстаючыся адмысловым полем на гэтай старонцы, і націснуць кнопку «Дадаць работу».
Крок пяты. Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.
УВАГА: работы прымаюцца аргкамітэтам Фестывалю да 3 чэрвеня 2013 года. Арыгіналы работ (паштоўкі, календары, постары, буклеты і інш.), а таксама дыскі з конкурснымі работамі можна даслаць на адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з пазнакай «У аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!».
***
Сёлетні Фестываль AD.NAK! праходзіць пад слоганам «ТРЭНД BY AD.NAK - УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ». Гэты слоган абазначае адметнасць сучаснай беларускамоўнай рэкламнай камунікацыі — трэндавасць камунікацыі са спажыўцамі на беларускай мове і адначасова выключнасць кожнай рэкламнай работы і майстра.
Удзел у Фестывалі AD.NAK!–2013, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Канкурсантам прапануецца падаць свае работы на 4 конкурсы і 13 намінацый Фестывалю.
Галоўнае адрозненне НАМІНАЦЫЙ ад КОНКУРСАЎ у тым, што ў НАМІНАЦЫЯХ могуць узяць удзел толькі рэальныя праекты, якія былі зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя. У межах КОНКУРСАЎ удзельнікам прапануецца стварыць работу згодна з умовамі, даслаць у аргкамітэт і ўдзельнічаць у праграме Фестывалю.
З навацыяў AD.NAK!–2013 - намінацыя «АФІША», на якую можна падаць ужо выкананыя постары і афішы разнастайных мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, культурніцкія, спартовыя, музычныя, літаратурныя вечарыны, тэатральныя пастаноўкі і г.д.). Таксама сёлета рэалізаваныя фотапраекты могуць паспаборнічаць у намінацыі «РЭКЛАМНЫ ФОТАЗДЫМАК».
Традыцыйна на Фестывалі найгоршыя прыклады рэкламнай і візуальнай прадукцыі, што скажаюць беларускую гісторыю і сучаснасць, намінуюцца на антыпрэмію «КАША СУВОРАЎСКАЯ».
Рэкламныя аматары сёлета могуць паспрабаваць свае сілы ў чатырох конкурсах. Для ўдзелу ў конкурсе «ЗРАБІ ZABOR» канкурсанты мусяць даслаць канцэпцыю прасоўвання выставы Zabor. Канцэпцыя мусіць складацца з праекту візуальнай камунікацыі, а таксама плану прасоўвання выставы. Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы ад партнёра конкурсу — інвестыцыйнай кампаніі «Зубр Капітал».
У межах конкурсу «KALILASKA» ўдзельнікам прапануецца стварыць друкаваную ці вонкавую рэкламу, графічны дызайн для інтэрнэт-рэкламы.
Галоўная задача конкурсных работ — прыцягненне ўвагі самых шырокіх колаў грамадства да сацыяльных пытанняў сіроцтва, праблем людзей, якія не маюць даху над галавой і/ці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама да СПОСАБАЎ ДАПАМОГІ гэтым людзям, у тым ліку і ў межах праекта «KaliLaska».
У межах конкурсу «AD.NAK ZНЯТА ТАК!» фатографам прапануецца даслаць свае працы (асобнае фота альбо серыю) на любыя з трох тэм: фотаздымкі прадуктаў харчавання і напояў беларускай вытворчасці, б’юці- і фэшн-фатаграфіі, а таксама фотаздымкі, у якіх беларускія мясціны паказваюцца як месцы прытулку для сучаснага еўрапейца.
Таксама ўсе нерэалізаваныя ідэі і канцэпты можна дасылаць на адмысловы конкурс, у якім яны будуць разгледжаныя і ацэненыя — і хто ведае, можа, нарэшце дойдуць да свайго спажыўца.
Нагадваем, што прыём работ на сёлетні Фестываль AD.NAK! заканчваецца 10 чэрвеня. І ў вас яшчэ ёсць магчымасць зрабіцца яго ўдзельнікам.
Кожны ўдзельнік Фестывалю сёлета зможа ўзяць удзел у адукацыйнай праграме, спікерамі якой выступяць замежныя госці з Японіі і Італіі: Qanta Shimizu, творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, і Alessandro Sabini, былы творчы дырэктар італьянскага агенцтва Ogilvy&Mather, які нядаўна адкрыў уласнае агенцтва Sabini+Cobianchi/Pocko ў Мілане.
Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён будзе складацца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.
Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.
Паглязець ролик Фестывалю AD.NAK!

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

Па пытаннях удзелу ў фестывалі звяртайцеся у аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

Крынiца: adnak.by

абмеркаваць на форуме zнята