Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, д. 37а)8 жніўня, 19.00 - Антон Барысенка. Лекцыя «Пра канцэптуальнае мастацтва»
15 жніўня, 19.00 - Вадзім Дабравольскі. Прэзентацыя творчасці фатографа Ігара Саўчанкі «Свет працівіцца фатаграфаванню»«Свет працiвiцца фатаграфаванню», – напісаў аднойчы вядомы беларускi фатограф Iгар Саўчанка i на даволі доўгi час адмовiўся ад фатаграфii, сфакусаваўшыся на стварэннi канцэптуальных твораў. Гэта было не iмгненнае рашэнне, а паступальны працэс: спачатку пад яго фатаграфiямi з’явiлiся подпiсы, значэнне візуальнага матэрыялу паступова памяншалася, у той час як роля тэксту павялічвалася. Нарэшце засталіся адныя подпісы да фатаграфій без саміх фотакартак, якія затым перетварыліся ў самастойныя тэксты, а гэта значыць «візуальны вобраз змяніўся сваёй разумовай мадэллю». Разам з тым паміж Саўчанкам-фатографам і Саўчанкам-канцэптуальным мастаком няма прынцыповага разрыву. Гаворка iдзе пра пошук найбольш адэкватных сродкаў для рэалізацыі мастацкіх ідэй.Выстава «Паверка асноваў» – вынiкi гэтага пошуку, новы падыход да экспазіцыі рэчаіснасці. Ігар Саўчанка прапануе наведвальнікам выставы выключна разумовую карціну свету, якая разгортваецца ў серыі тэкставых твораў. Таксама як традыцыйнае візуальнае мастацтва было і застаецца своеасаблівай школай, якая развівае ўменне «бачыць» у адпаведнаці з існуючымі культурнымі шаблонамі, падобнае канцэптуальнае мастацтва з’яўляецца школай мыслення, але дастаткова спецыфічнага. Гэтае мысленне інтэрпрэтуе рэчаіснасць як незавершаную, дынамічную канструкцыю, якую можна даследаваць і з якой можна ўзаемадзейнічаць. Так, прадстаўленыя тэкставыя працы Ігара Саўчанкі становяцца інструкцыямі (некаторыя – у прамым сэнсе) па знаходжанні ў канцэптуальнай сітуацыі. Мастак у гэтым выпадку толькі мадэлюе сітуацыю і пакідае гледачам магчымасць дзейнічаць самастойна і ствараць свае індывідуальныя сэнсы.Ігар Саўчанка – вядомы беларускі фатограф і сучасны мастак, прадстаўлены галерэямі Nailya Alexander Gallery, New-York, Giedre Bartelt Galerie, Berlin, Russiantearoom Agency, Paris. Аўтар 17 персанальных выстаў. Удзельнічаў больш чым у 50 калектыўных выставах па ўсім свеце. Работы знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях у ЗША, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Даніі, Расіі і Беларусі.Из цикла «Встречи с легендами»: Три дня с Игорем Савченко >>>Крынiца: ygallery.byабмеркаваць на форуме zнята