У Гародні да 12 жнiўня працуе фотовыстава Андрэя Лянкевіча «Паганства»

У Гародні да 12 жнiўня працуе фотовыстава Андрэя Лянкевіча «Паганства»

Даступна: до 12 жнiўня 2013 года
Месца: Гродзенская выставачная зала (г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 38)

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераваньняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзьвюх тысяч гадоў.
Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках - больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.
Праект рэалізаваны пры падтрымцы кампаніі «Будзьма Беларусамі».
Старонка выставы на facebook >>>