«Бачнае – невымоўнае» / фотавыстава

«Бачнае – невымоўнае» / фотавыстава

Даты: з 27 жніўня па 14 верасня 2013 года
Адкрыцце: 27 жніўня, 17.00
Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, д. 37)

Выстава «Бачнае – невымоўнае» з’яўляецца прэзентацыяй розных мастацкіх постацей педагогаў Кафедры фатаграфіі Мастацкага ўніверсітэта ў Познані. Факт, што мы стала з’яўляемся адзінай кафедрай, якая вучыць фатаграфіі ў Польшчы, вынікае з найбольш шырокага прафесарскага і выкладчыцкага складу ў нашай краіне. Адна з нямногіх, а можа і адзіная мастацкая школа ў Еўропе, якая вучыла мастацкай фатаграфіі як самастойнай галіне мастацтва ўжо ў 1919 годзе. На працягу больш за 90 гадоў развіцця ўніверсітэта гэтая галіна мастацтва знікала і з’яўлялася ізноў. У другой палове 70-х гадоў роля фатаграфіі ў праграме навучання пачала ўзрастаць, вынікам чаго стала з’яўленне спецыяльнасці «Фатаграфія» ў 1989 годзе. У 1994 годзе было адкрыта завочнае навучанне фатаграфіі, скіраванае да кандыдатаў, якія не мелі магчымасці навучацца на дзённым аддзяленні. Папулярнасць гэтага кірунку навучання пераўзыйшла чаканні, прыносячы плён па сённяшні дзень сотнямі выпускнікоў бакалаўраў і магістраў. Гэта вынік працы ўсяго калектыву прафесараў і педагогаў, дасведчаных у сферы інавацыйных методык навучання і адначасова актыўных мастакоў.
Фатаграфію звычайна разумеюць як медыя-сродак, што адлюстроўвае бачную рэчаіснасць. Зразумела, што яна не з’яўляецца люстэркам акаляючага нас свету, аднак вобраз, зняты камерай, вельмі моцна асацыіруецца з тым, што мы можам сустрэць у штодзённым жыцці. У рамках выставы «Бачнае – невымоўнае» я прапаную ўвазе гледача фатаграфіі, якія, на першы погляд, адыходзяць ад звычайных стэрэатыпаў. Такіх, дзе крыніцай мастацкіх вобразаў з’яўляецца сам медыя-сродак. Працы Пятра Валыньскага (Зараза) і Славаміра Дэцыка (Шкляны сон) аналізуюць правілы візуальнай камунікацыі. Цыклы фатаграфій Анны Кэндзёры (Silent Spring) і Міхала Бугальскага (Я не хачу ісці спаць) асноўваюцца на гульні з раскрыццём нябачнага, як і раскрыццём праз прыхоўванне фрагментаў рэчаіснасці. Аналагічны падыход прэзентуе таксама Магда Лазарчык у сваіх «Крэатурах». «Green Screen» Томаша Галецкага ўздымае пытанне даверу да сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце. Яраслаў Клюпсь з дапамогай унікальнай тэхнікі каладыёну спрабуе паказаць нябачнае ў акаляючым нас свеце. Жакліна Пеханоўска інсталяцыяй «Aspersorium» звяртае ўвагу на значэнне аднаўлення і ачышчэння. Дваістасць працы выражаецца з дапамогай aspersorium (крапільніцы) з аднаго боку, і солі з другога. «Знакі» Януша Алексы – гэта дыялог на тэму падабенстваў, адрозненняў і замены асноўных значэнняў сімвалаў. Анджэй П. Флёркоўскі, паказваючы ў сваёй працы закрытую, абмежаваную прастору, раскрывае множнасць, а нават бясконцасць магчымасцей выбару шляхоў. Вялікая колькасць мастакоў і ўжытых на выставе форм дае гледачам шырокую магчымасць інтэрпрэтацыі і індывідуальнага адчування мастацтва.
Куратар выставы - Анджэй П. Флёркоўскі
абмеркаваць на форуме zнята