Даступна: да 12 кастрычнiка
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, д. 12)1 кастрычніка 2013 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава Хельгі Парыс. Спецыяльна на яе адкрыццё ў Мінск прыбудзе сам аўтар фоторабот, а таксама куратар выставы Інка Шубе, якія асабіста правядуць першую экскурсію і адкажуць на пытанні прысутных.
Выстава ўключае 133 чорна-белыя працы фотамастака, зробленныя з 1968 па 1996 год. Канцэпцыя выставы належыць Інстытуту міжнародных сувязяў (ifa, Германія). Сусветная прэм'ера адбылася 7 лістапада 2012 года ў Галерэі сучаснага мастацтва горада Лейпцыг. Адразу пасля прэм'еры выстава адправілася ў сусветнае турнэ, адным з этапаў якога стаў Мінск.У сваіх працах Хельга Парыс адлюстравала некалькі дзесяцігоддзяў паваеннай гісторыі Усходняй Германіі. Мастачку цікавяць паўсядзённыя, часам банальныя моманты жыцця ў калектыве і сам-насам з сабой: паставы, погляды, жэсты, рухі, тактыльныя адчуванні. На яе фатаграфіях глядач знойдзе, да прыкладу, выявы закусачных на скрыжаванні, берлінскія вуліцы 1970-х, закінутыя хаты, кіроўцу грузавіка-смеццявоза, маладых тэкстыльшч. Пры гэтым менавіта ў партрэтных працах Хельгі Парыс прыкметна, як спагадліва і далікатна яна трактуе самыя розныя сюжэты, людскія характары. 


Нягледзячы на тое, што Хельга Парыс ніколі не вучылася мастацтву фатаграфіі, яе творчасць займае выдатнае месца ў нямецкім фотамастацтве. З 1996 года яна з'яўляецца сябрам Берлінскай акадэміі мастацтв.Хельга Парыс нарадзілася ў 1938 годзе ў Памераніі (суя. Германія), зараз жыве ў Берліне.

Крынiца: histmuseum.by
абмеркаваць на форме zнята