Аўтар:  Сяргей Ждановіч
Даступна: да 23 23 лістапада 2013 года
Месца: малая зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 47) 

 INCERTUM (Lat.) – няпэўна.Сяргей Жданавіч пераважна займаецца канцэптуальным мастацтвам у жанры чорна-белай фатаграфіі, а таксама прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя, перформансам. У прадстаўленым праекце мастак распрацоўвае тэму фатаграфіі, як «няпэўнага» мастацтва, разважаючы пра фатаграфічную выяву, а дакладней праяўляе тры асновы яе прадукавання: святло, аўтар, глядач, дзе святло фарміруе вобраз, аўтар фіксуе, а глядач інтэрпрэтуе.
INCERTUM (Lat.) – няпэўна.Сяргей Жданавіч пераважна займаецца канцэптуальным мастацтвам у жанры чорна-белай фатаграфіі, а таксама прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя, перформансам. У прадстаўленым праекце мастак распрацоўвае тэму фатаграфіі, як «няпэўнага» мастацтва, разважаючы пра фатаграфічную выяву, а дакладней праяўляе тры асновы яе прадукавання: святло, аўтар, глядач, дзе святло фарміруе вобраз, аўтар фіксуе, а глядач інтэрпрэтуе.«У фатаграфічнай выяве першай асновай з'яўляецца святло. Святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета, фарміруе яго вобраз, выяўляе яго форму, аб'ём i размяшчэнне ў прасторы, прапарцыянальнасць адносна іншых прадметаў. Кампазіцыі прадметаў фарміруюць сістэму каардынат, лінейную і паветраную перспектывы, арганізуюць прастору.
Далей з'яўляецца другая аснова фатаграфічнай выявы – аўтар, без якога першая аснова не мае значэння. Аўтар фіксуе святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета, і пераносіць у плоскасны малюнак, у фармат друкаванага ліста.Пасля публікацыі выявы важную ролю адыгрывае трэцяя аснова – глядач. Менавіта ён параўноўвае сябе з персанажамі ў кадры і перасоўваецца ў выяву прапанаванай прасторы, у няпэўную рэальнасць іншага.Серыя фотавыяў INCERTUM – адасоблены погляд на рэальнасць, без канстатавання месца і часу фатаграфаваных аб'ектаў. Ёсць толькі святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета і прапанаваная прастора».абмеркаваць на форуме zнята

