
«Тваё права!» — гэты лозунг актуальны як для фатографаў, якіх пераследуюць у Беларусі за прафесію, гэтак і спажыўцоў навінаў, якіх пазбаўляюць права на аб’ектыўную інфармацыю.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае на выставу
выпускнікоў навучальнага курсу Сяргея Грыца. Выстава распачнецца ў Сусветны дзень абароны правоў чалавека, што маркіруе тэматычную скіраваць працаў.
Цягам трох месяцаў удзельнікі навучальнага курса пад кіраўніцтвам знанага фатографа Сяргея Грыца шліфавалі сваё майстэрства, выпрацоўвалі свой аўтарскі стыль і вучыліся бачыць незвычайнае ў звычайным.
На выставе «Тваё права!» прадстаўленыя найлепшыя працы выпуснікоў –
Алены Анкуда,
Сяргея Балая,
Ягора Гарая,
Уладзя Грыдзіна,
Дзяніса Зелянко і
Таццяны Пашковіч.
Адкрыццё: 10 снежня 2013 года, пачатак а 19.00.
Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.
Крынiца: artsiadziba.by