Даступна: 1-26 лютага 2014
Месца: галерэя кінатэатра «Цэнтральны» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 13)
«Маей любімай бабулі прысвячаецца…
Простыя здымкі няпростага жыцця…
Капусцічы – глухая беларуская вёска, дзе з двадцаці хатаў засталіся толькі тры, у адной з якіх і жыве мая баба Ніна. Жыве яна там зусiм адна, і схадзіць-та няма да каго, да і сіл хадзіць ўжо амаль не засталося…Толькі час ад часу, калі я да яе прыязджаю, мы разам едзем то да яшчэ жывых яе сябровак, то да сваякоў, якіх баба Ніна вельмі любіць, то на могілкі да тых, ад каго засталіся толькі помнікі ды ўспаміны… У яе ёсць два сына, ёсць унукі і ўнучкі. І жывуць яны быццам нядрэнна, і магла б яна да іх пераехаць, але ня можа баба Ніна пакінуць родную хату, ня можа пакінуць тое, што было ёй такім дарагім і такім любімым.Любіць баба Ніна расказваць пра свае жыцце, распавядаць пра тыя часы, калі быў яшчэ жывы яе муж, калі дзеці былі малыя. Любіць гаварыць пра ўнукаў, разглядаць і паказваць іх фотакартачкі. А як спявае бабуля Нінка! Вельмі шмат песен ведае яна! Здаецца, спявала б і спявала! І такі гучны, такі пекны голас мае!..Часам думаю, а што чакае мяне ў старасці? Ці дажыву? Адна ці з кімсьці буду праводзіць рэшткі адведзенага часу? Буду ганарыцца сабой за зробленыя за жыццё добрыя ўчынкі ці буду шкадаваць за марна страчаны час і папракаць сябе за гультайства і бескарыснасць для грамадства? Як я буду адчуваць сябе ў старым целе, бо, кажуць, душа не старэе, толькі цела? І як жа будзе ўжывацца маладая, поўная сіл душа з састарэлым хворым целам?..».Пра аўтараНарадзілася у г. Мядзел Мінскай вобласці. Скончыла школу, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, пасля Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Мае выключна тэхнічны і практычны склад розуму, але гэта не перашкаджае ей цікавіцца творчасцю ва ўсіх яе праявах і напрамках. Фатаграфіяй захапляецца больш за два гады. Вывучала асновы фатаграфіі на курсах на чале з вядомым беларускім фатографам В.А. Качаном, які і натхніў яе на стварэнне прадстаўленай серыі. З’яўлаецца ініцыятарам арт-праекта «ФотаАўтызм».абмеркаваць на форуме zнята