«Беларусь у Першай сусветнай вайне» / фотавыстава

«Беларусь у Першай сусветнай вайне» / фотавыстава

Адкрыцце: 4 лютага 2014 года, 17.00
Даступна: да 3 сакавіка 2014 года
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12)

Мерапрыемства выставы
Гэта выстава пра трагічную гісторыю Беларусі пачатку XX стагоддзя.

У чатырох раздзелах выставы апавядаецца пра лёсы простых людзей, падхопленых віхорам гісторыі. Дакладныя копіі фотасведчанняў той эпохі паказваюць мірны і ваенны час, жыццё гарадоў і вёсак, адлюстроўваюць планы змянення беларускай ідэнтычнасці і стварэння новага тэрытарыяльнага аб’яднання «Ober Ost». Апошні раздзел – аб цяжкім пасляваенным часе – падахвочвае гледача задумацца над пытаннем: «Якую будучыню мы абярэм для нашых дзяцей?».

Фатаграфіі са збораў музеяў Рэспублікі Беларусь і фондаў прыватных калекцыянераў, прадстаўленыя ў высокатэхналагічнай экспазіцыі, – гэта тыя сведчанні, якія праз стагоддзі застаюцца хіба не адзінымі дакладнымі крыніцамі. Фатаграфіі пераносяць гледача праз час і прастору, уцягваючы ў іх кругазварот, збліжаючы мінулае і сучаснасць.
Удзельнікі выставы
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь)
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Гродна, Беларусь)
Лідскі гісторыка-мастацкі музей (Лiда, Беларусь)
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава (Кобрын, Беларусь)
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага (Слонім, Беларусь)
Багданаў Уладзімір Анатольевіч (Мінск, Беларусь)
Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч (Мінск, Беларусь)
Куратар выставы: Аляксей Шынкарэнка
абмеркаваць на форуме zнята