7 лютага адбудзецца прэзентацыя альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х»

7 лютага адбудзецца прэзентацыя альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х»

Медыя-праект «pARTisan» сумесна з мультымедыйным гістарычным праектам 90s.by запрашае на прэзентацыю альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х». Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага ў галерэі «Ў». Iмпрэза, прысвечаная прэзентацыі атрымала назву «Вечар пытанняў і адказаў. Усё, што вы хацелі ведаць пра фатаграфію 1990-х, але не ведалі, у каго спытаць».

У праграме: навукова-папулярная лекцыя ў малюнках з выкрыццямі Сяргея Кажамякіна, слайд-прэзентацыя «Альбом «Фотаманіфеста» як люстэрка беларускай фатаграфіі 1980-90гг» Уладзіміра Парфянка, Юрыя Васільева, Івана Пятровіча, Ігара Корзуна. Імправізаваная выстава аб’ектаў і артэфактаў — плакаты выстаў, кнігі, часопісы з публікацыямі беларускіх фатографаў.
Напрыканцы мінулага года ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысвечаны арт–феномену 1990-х — «Менскай школе творчае фатаграфіі». У альбом увайшлі працы Валеры Лабко, Уладзіміра Парфянка, Галіна Маскалёвай, Уладзіміра Шахлевіча, Сяргея Кажамякіна, Міхаіла Гаруса, ІгараСаўчанка, Івана Пятровіча, Вадзіма Качана, Віктара Каленіка, Аляксандра Угляніцы і групы «Беларускі клімат». Гэта першае выданне падобнага кшталту, выдадзенае ў Беларусі.
«Адкрытымі застаюцца пытаньні, якія стаяць у самой Беларусі, што дагэтуль не ацаніла сваіх фотамастакоў, іхны ўнёсак у сучаснае мастацтва краіны й ролю ў належнай прэзэнтацыі дзяржавы на міжнароднай сцэне. Што ж гэткага асаблівага ёсьць у «менскай школе творчае фатаграфіі», што дае ёй відавочнае адрозьненьне ад іншых? Што прыцягвае да працаў фотамастакоў гэтай школы ўвагу адмыслоўцаў і гледачоў? Як яна зьявілася?..»
Іна Рэут «Менская школа» альбо «Новая хваля» / Альбом «Беларуская фатаграфія 1990х»
Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту - 32 альбомы (колькасць літар у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. Заснавальнік, галоўны рэдактар - Артур Клінаў.
Прэзентацыя адбудзецца 7 лютага, пачатак - 19.00
Адрас галерэі: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а
Невидимые волны: об альбоме белорусской фотографии 90-х (статья Ольги Бубич)
абмеркаваць на форуме zнята