Адкрыцце: 14 лютага, 17.00
Даступна: да 8 сакавіка 2014 года
Месца: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (г. Мінск, Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі)
Уваход вольны


Свяцільні – сімвалы сучаснай цывілізацыі – «эры кіраванага святла» (Г. Башляр). На выставе «Ліхтарт» феномен «кіраванага святла» будзе трансліраваны ў сучасных аб'ектах дызайну і візуальнага мастацтва. Удзельнікі «Ліхтарта» - больш за 70 дызайнераў і мастакоў, у тым ліку Дзмітрый Сурскі, Іван Айплатаў, Аляксандр Трусаў, Уладзімір Парфянок, Віталь Брусінскі, Юрый і Марыя Аляхно, Уладзіслаў Стальмахаў, Вадзім Качан і іншыя.
з пластыкавых шкляначак і іншыя стыльныя і дасціпныя знаходкі.У 2012 годзе сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў у галерэі была арганізавана падобная выстава «Пастулат», прысвечаная стулу
як утылітарнаму прадмету, арт-аб'екту і мастацкаму вобразу ў мастацтве. Гэтым разам мы падумалі, што сапраўдны дызайнер павінен у жыцці зрабіць
не толькі стул, але і свяцільню!У межах выставы «Ліхтарт» адбудзецца шэраг лекцый, майстар-класаў, «круглы стол». За раскладам лекцый і навінамі праекту сачыце на сайце www.unid.by. Галерэя працуе з 11.00 да 19.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелакабмеркаваць на форуме zнята


