У экспазіцыі прадстаўлены 35 фотаздымкаў, кожны з якіх стаўся адлюстраваннем асобы Лаліты. Працы сфармавалі ўніверсум шматмоўя: свет розных тэхнік, мову жаночай прыгажосці, рытмаў, танальных кантрастаў і каляровых акордаў. Выніковыя вобразы ўспрымаюцца на ўзроўні стварэння сімфоніі альбо парфумернага букета. Магія творчасці пераўтварае стыліста ў мастака, а яго герояў - у муз, якія натхняюць на стварэнне прыгажосці, няхай і не заўсёды лёгкай для ўспрымання і разумення.
Прадстаўленыя на выставе працы былі створаны ў 2012-14 годзе. Аўтар асноўнай часткі фатаграфій - Лаліта Угуран-Туміловіч. Таксама ў праекце прадстаўлены работы, створаныя ў творчым тандэме з Аляксандрам Абуховічам.Алена Кушнір, журналістПра аўтараЛаліта Угуран-Туміловіч - стыліст, член Саюза дызайнераў Беларусі, кіраўнік студыі GRIMERKA.by. Да нядаўняга часу выкладчык ў вядучых мадэльных агенцтвах і на тэлебачанні. Асноўная прафесійная дзейнасць - стыліст. Fashion-паказы (MoscowFashionWeek, RussianFashionWeek, Тыдзень моды ад Беларускага цэнтра моды) і вядучы стыліст буйных тэлевізійных праектаў (вобразы ўдзельнікаў беларускай каманды «Еўрабачання» у 2006, 2010-2012 гадах, вобразы вядучых тэлепраектаў «Міс Беларусь», «Эстрадны кактэйль», «Я спяваю» і інш.). Распрацавала і стварыла вобраз беларускай удзельніцы і пераможцы міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Супранэшнл» (Польшча).Сёння Лаліта ўсё больш увагі надае творчым праектам, у якіх выступае не толькі стылістам, але і арт-дырэктарам, фатографам - мультымедыйны праект «Горад жанчын» з Ягорам Войнавым і Кацярынай Петуховай (Сушкевіч), фотапраект «Птушкі» з Ганнай Герт, фотапраект з Аляксандрам Абуховічам, фотапраект «Дэталізацыя», творчыя праекта са ZНЯТА і інш.У праекце таксама прынялі ўдзел Андрэй Кільчыцкі (рэтуш фота), гукарэжысёр Уладзімір Трафіненка, рэжысёр відэа і гукавога мантажа - Аляксандр Гарадко.абмеркаваць на форуме zнята