Адкрыцце: 12 траўня а 17.30 
Працягнецца: 18 траўня 2014 года
Месца: к/т «Победа» (г. Мінск, Інтэрнацыянальная, 20)
і 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.


Так атрымалася, што з моманту заканчэння Першай сусветнай кожнае наступнае пакаленне ў нашай краіне ведае аб гэтай вайне ўсё менш і менш. У савецкі час вайна называлася імперыялістычнай, чужой, таму пра яе трэба было забыцца. І неяк не прынята пісаць , што ў тыя гады вайну гэтую назвалі Айчыннай і кроў на ёй пралівалі і нашы прапрадзеды . А Першая сусветная вайна паглынула Беларускія землі на два гады , лінія фронту працягнулася з поўначы на поўдзень на 400км праз усю тэрыторыю цяперашняй Беларусі. Сотні тысяч беларусаў (па розных дадзеных - ад 700 да 920) былі мабілізаваны, амаль паўтара мільёна адчулі на сабе горкі лёс бежанцаў, тры з паловай мільёны патрапілі пад германскую акупацыю ... І гэта пры тым, што насельніцтва Беларусі складала тады каля 7 мільёнаў чалавек!
Фотавыстава Андрэя Мацура – візуальны ўспамін аб тых трагічных падзеях. Вайна і сусвет , чорнае і белае. Жыццё і смерць, святло і цень. Як паказаць крывавую драму стогадовай даўнасці? Сродкамі мастацкай фатаграфіі аўтар паспрабаваў перадаць свае перажыванні пры наведванні месцаў жорсткіх бітваў. У сценах ўмацаванняў і праёмах амбразур ён убачыў сілуэты і абрысы асоб воінаў, прызваных на бессэнсоўную бойню. Больш за год фатограф актыўна працаваў над тэмай. І яна не адпускае яго…Куратар Алена ШалімаНеацэнны ўнёсак у працу над выставай зрабілі:кіраўнік Дабрачыннага культурна-гістарычнага фонда памяці Першай сусветнай вайныБ.Б. Цітовіч; выкладчык гісторыі, пісьменніца І.І. Дубейка, калекцыянер-рэканструктар
П.Ф. Курто, сябры ваенна-гістарычнага клуба «Товарищи по оружию» А.І. Зайцаў і П.А. Кочатаў.
Аўтар асабліва ўдзячны С.М. Качаргіну, В.А. Багданаву і Алене Шаліма.абмеркаваць на форуме zнята


