Мэта праекта - паказаць, хто такія беларусы сёння: сучаснае жыццё ў мястэчках і вёсках, людзі, іх асяроддзе, матэрыяльная культура правінцыі. Аўтары прапануюць гледачу зрабіць свае высновы наконт сучаснага стану народнай культуры, паназіраць за яе зменамі, і параўнаць мастацкія каштоўнасці мінулага і цяперашняга часу.
Культурна-даследчы праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацваў «Беларусы. 100 гадоў жыцця» быў арганізаваны пры інфармацыйнай падтрымцы арганізацыі «Будзьма беларусамі». Дапамогу праекту аказалі Цэнтр Бэйт Сімха (г. Мінск), выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» і парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Барысаў).Падчас работы выстаўкі запланаваны лекцыі вядомага фатографа і даследчыка фатаграфіі Юрыя Васільева па гісторыі беларускай фатаграфіі, а таксама кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Вольгі Лабачэўскай – вядомай даследчыцы народнага мастацтва Беларусі, аўтара шматлікіх навукова-даследчых і выставачных праектаў.У ZНЯТА прадставілі кнігу «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»