Куратарка павільёна - Валянціна Кісялёва.
У ARTVILNIUS Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» бярэ ўдзел з 2009 года. У 2011 годзе з праектам «Яна не можа сказаць НЕБА» атрымала ўзнагароду «Найлепшая замежная галерэя».


Ігар Саўчанка нарадзіўся ў Мінску ў 1962 годзе. З канца 1980-х займаецца фатаграфіяй. У 1991 годзе атрымлівае Прэмію Кодак-Патэ на Міжнародным салоне фатаграфіі ў Рояне (Францыя). Акрамя фатаграфіі піша тэксты і прозу. З 1998 па 2005 гады стварае шэраг праектаў на базе тэкстаў і змяшанай тэхнікі. Фатаграфіі Ігара Саўчанкі знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях многіх краін, у тым ліку Дзяржаўным Рускім Музеі (Санкт-Пецярбург), Brandts Museet for Fotokunst (Адэнсе, Данія), Fotografiska Museet - Moderna Museet (Стакгольм, Швецыя), Fotomuseum München (Мюнхен, Германія), KIASMA — Museum of Contemporary Art (Хельсінкі, Фінляндыя), Museum of Fine Arts (Хьюстан, штат Тэхас, ЗША).Три дня с Игорем Савченко. День первый >>>
Три дня с Игорем Савченко. День второй и третий >>>


Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў Гародні ў 1981 годзе. У 2005 годзе скончыў праграму «World Press Photo» ў Каўказскім мэдыяінстытуце ў Ерэване. У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям «Паганства” (праект увайшоў у 10-ку фіналістаў Magnum Expression Award). У 2009 годзе Андрэй артрымаў гран-пры ў Польскім конкурсе фатаграфіі, прысвечаным 170-годьдзю фатаграфіі. У 2011 г. атрымаў 6 узнагарод у Belarus Press Photo. Меў каля 50 выставаў у Беларусі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Нарвегіі, Швецыі і інш. Куратар праекта «BY_NOW”, вынікамі якога стала аднаіменная выстава і каталог (2013).«BY NOW»: многоТОЧКА отсчета

Павільён 5.27 працуе:18 і 19 чэрвеня: 11.30-20.00
20 чэрвеня: 12.00-21.00
21 чэрвеня: 11.30-17.00Цэнтр LITEXPO (Vilnius, Laisvespr., 5)www.artvilnius.com
www.ygallery.by