Выстава працягнецца: да 14 верасня 2014 года
Месца: «Балкі» (г. Мінск, вул. Чапаева, 3)
«Гэта 12 фотаздымкаў, 12 розных гісторый, якія расказваюць пра жыццё ЛГБТК-людзей у Беларусі. Мы лічым важным пачаць гаварыць на тэму знутры, не выносячы сябе за дужкі. Расказваючы свае гісторыі, мы трансфармуем культурную прастору для таго, каб у ёй жыць.
Праект не мае забаўляльных мэтаў, і яго важнасць не залежыць ад колькасці гісторый. Нават дзеля таго, каб прагучаў усяго адзін голас, яго варта было зрабіць. Кожная з гісторый так ці іначай кранае тэму камін-аўта, дакументуе розны досвед самавызначэння, адчування нябачнасцi, «неўпісанасцi», непрыняцця сябе самім сабою ці іншымі праз тое, кім ты ёсць.Мы не даем ніякіх ацэнак і не робім высноваў пра не/абавязковасць камін-аўта. Усе гісторыі розныя: хтосьці расказвае пра тое, як зрабіў камін-аўт перад блізкімі, і пра важнасць заставацца адкрытым, хтосьці – пра тое, чаму выбірае не адкрывацца перад асяроддзем, хтосьці разважае пра сам феномен камін-аўта ў нашым грамадстве.Важна разумець, што гаворка не ідзе выключна пра «гомасэксуальныя» камін-аўты, і сам фотапраект – большы, чым для і пра ЛГБТК-кам’юніці. З дапамогай праекта мы спрабуем распачаць дыялог, які мог бы дапамагчы пераадолець мяжу паміж «мы» і «яны».Спадзяемся, што для кожнага, хто хоць аднойчы быў праігнараваны, прыніжаны або ведае, як гэта - калі табе адмаўляюць у праве быць тым, кім ты ёсць, гэты фотапраект стане натхняльным».8 верасня, 19:00
Адкрыццё выставы «Камін-аўт»9 верасня, 19:00
Нефармальная лекцыя: «Гендарная адчувальнасць і гендар-бендар»11 верасня, 19:00
РЭТРА-архівы. Гісторыя гей-СМІ ў Беларусі. Прэзентацыя.13 верасня, 17:00
Гендар і горад. Круглы стол.
Месца правядзення: галерэя «Ў», сумесна з арт-праектам «XXY» і Мінскай урбаністычнай платформай.14 верасня, 19:00
Закрыццё выставыКрынiца: makeout.byабмеркаваць на форуме zнята