Арт-фатаграфія
ЖурыЖуры будзе выбіраць лонг-ліст з 12 фатаграфічных праектаў і шорт-ліст з шасці праектаў, якія затым увойдуць у штогадовы каталог прэміі і выставу. Таксама ў кожнай намінацыі аднаму пераможцу будзе ўручана грашовая прэмія памерам 500 еўра на рэалізацыю новага праекта. Праекты, зробленыя на атрыманую прэмію, будуць паказаныя ў наступным годзе на выставе пераможцаў чарговага конкурсу і ўвойдуць у каталог фіналістаў.Надзея Шараметава - куратар, даследчыца фатаграфіі, дырэктар Фонда «ФотоДепартамент» (Санкт-Пецярбург, Расія). З’яўляецца сталай
арганізатаркай адукацыйных, выставачных і міжнародных праектаў «ФотоДепартамента», сярод якіх праект «Маладая фатаграфія».Мацек Набрдалік (Maciek Nabrdalik) - дакументальны фатограф, жыве і працуе ў Варшаве, Польшча. Работы выстаўляліся ў ЗША, Мексіцы, Францыі, Італіі, Германіі, Чэхіі, Грэцыі і Польшчы. Публікаваўся ў выданнях Smithsonian, L’Espresso, Stern, Newsweek, Polityka, The New York Times, The Wall Street Journal і іншых. Сярод міжнародных узнагарод — прэміі World Press Photo, Pictures of the Year International (у 2011 і 2013), NPPA The Best of Photojournalism (2010, 2011, і 2012).Маціас Флюге (Matthias Flügge) - рэктар Універсітэта мастацтваў (Дрэздэн, Германія). Куратар шматлікаіх выстаў сучаснага мастацтва краін Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці, Польшчы. Быў узнагароджаны урадамі ФРГ і Польшчы за падвышэнне цікавасці да мастацтва.Альміра Усманава – філосаф і культуролаг, прафесар дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільнюс, Літва).Ганна Шпакава – спецыяліст па фатаграфіі, дызайну і мультымедыя, куратар. Узначальвае фотадырэкцыю РИА Новости. Раней працавала фотарэдактарам ИД «Афиша», кіравала фотаслужбай часопіса «Огонёк», прадзюсіравала спецпраекты часопіса «Сноб».
Умовы
На конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаюцца фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя ў 2013–2014 гадах. Кожная серыя можа складацца максімум з 20 здымкаў. У кожную намінацыю можна падаць неабмежаваную колькасць праектаў.
Для дакументальных праектаў забаронена істотнае ўмяшальніцтва ў фотаздымак - фотамантаж, візуальныя эфекты, рамкі і лагатыпы на выяве.
Тэхнiчныя патрабаванні да фотаздымкаў
Пашырэнне: 72 dpi, памер 900 пікселяў па доўгім баку
Кожны фотаздымак мусіць быць захаваны як асобны JPEG.
Для каляровых фотаздымкаў рэкамендуецца AdobeRGB ці sRGB, для чорна-белых - Gamma 2.2.
Фармат CMYK не прымаецца.
Exif фотаздымка павінен быць захаваны.
У filе info кожнага здымка павінен быць падрабязны подпіс;
Filе info трэба запоўніць на дзвюх мовах - рускай або беларускай і aнглійскай.
Імя файла павіна складацца з намінацыі, скарочанай назвы серыі і нумара файла, да прыкладу – art_children_1.jpg. Назвы файлаў павінны быць напісаныя ў лацінскай транскрыпцыі.
Дасылка праектаў
Праекты прымаюцца да 10 кастрычнiка ўключна на e-mail: prafota@gmail.com
Разам з фотаздымкамі абавязкова трэба даслаць кароткія біяграфічныя звесткі пра сябе/калектыў аўтараў
і кантактныя дадзеныя (пошта, тэлефон).
Аўтарскiя правы
Фатограф гарантуе, што з’яўляецца аўтарам фатаграфічнага матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс.
У выпадку спрэчных пытанняў арганізатары конкурсу запытваюць доказы аўтарства.
Аргкамітэт пакідае за сабой права выключыць усе працы аўтара з ліку конкурсных ці прызавых у выпадку, калі будуць выяўлены факты парушэння аўтарскіх правоў.Рашэнне аб выключэнні працаў прымае аргкамітэт конкурсу. Прынятае рашэнне не падлягае абскарджванню.Фатограф мусіць з’яўляцца адзіным праваўладальнікам ці павінен падаць пісьмовую згоду (дазвол) праваўладальніка на прадстаўленне матэрыялу.Дасылаючы фатаграфіі, аўтар пагаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што гэтыя фатаграфіі могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе ў мэтах прамоцыі конкурсу ў любым фармаце (інтэрнэт-выданні, друкаваныя выданні, СМІ, паліграфічная прадукцыя і г. д.) без выплаты ўзнагароды.абмеркаваць на форуме zнятаПраекты прымаюцца да 30 верасня ўключна на e-mail: prafota@gmail.com
Разам з фотаздымкамі абавязкова трэба даслаць кароткія біяграфічныя звесткі пра сябе/калектыў аўтараў і кантактныя дадзеныя (пошта, тэлефон).