Аўтар працуе ў стылі неафатаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора. Але творы Віталія Раковіча да выстаўкі «Каляровая Беларусь» зроблены ў не зусім ўласцівай аўтару манеры. На гэты раз фотамастак вырашыў папрацаваць з фарбамі, паэксперыментаваць з настроем, эмоцыямі гледачоў. Усяго на выстаўцы будзе прадстаўлена каля 40 фотаздымкаў майстра.
У актыве Віталія Раковіча больш за трыццаць персанальных выставак. Яго фотаздымкі захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Доме Беларусі ў Варшаве і Доме Беларусі ў Маскве, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Украіны, Абхазіі, Літвы, Польшчы, Германіі, ЗША і Ізраіля.абмеркаваць на форуме zнята