«Апошні візіт» / фотапраект Віктара Гіліцкага

«Апошні візіт» / фотапраект Віктара Гіліцкага

Адкрыцце: 30 верасня, 17.00
Працуе: да 11 кастрычнiка 2014 года
Пляцоўка: вялікая зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мiнск, пр. Незалежнасці, 47)

Праект скаладаецца з серыі фатаграфій, інсталяваных у экспазіцыі сумесна з тэкстамі, аўдыазапісамі і аб’ектамі.
Куратар: Вольга Рыбчынская

Вельмі прыгожая сентыментальная гісторыя, быццам расказаная ад першай асобы, дзе галоўны герой, чалавек у мудрым веку, пускае нябачнага гледача ў сваё жыццё, выбудоўваючы адкрыта і шчыра сваю штодзённую рэальнасць як рытуал: прыгатаванне ежы, паленне лазні, апрацоўка зямлі, чытанне газет і слуханне радыё. Фатограф выбраў тут тактыку неўмяшання, за рэдкім выключэннем, старонняга назіральніка.

У выніку атрымаўся наратыў, невялікі аповед, які змясціў у сябе ўсю драматургію жыцця 84-гадовага чалавека. Для сям’і — гэта частка сямейнага архіву, дакументальнае пацверджанне факту быцця з яго непаўторнымі прыкметамі-знакамі, што не дазваляюць растаць і знікнуць твару чалавека, які ўжо сышоў. Мы бачым у гэтым візуальным шэрагу водгукі-прыкметы нашых сямейных архіваў-гісторый. Для нас актуалізуецца і пераасэнсоўваецца значэнне нічым не прыкметных будняў, сумеснай з кімсьці паўсядзённасці.

Віктар Гіліцкі нарадзіўся 8 лістапада 1985 года ў Мінску, Беларусь. Жыве і працуе ў Мінску.
Праект з’яўляецца часткай глабальнай акцыі «Месяц фатаграфіі ў Мінску».
абмеркаваць на форуме zнята