Выстава, арганізаваная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Экспазіцыя знаёміць з жыццём даваеннай Беларусі, ваеннымі дзеяннямі, якія праходзілі на тэрыторыі краіны, бежанствам, франтавым побытам, завяршальным этапам вайны.
Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны ўшанаванню нашымі сучаснікамі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Прадстаўленыя прадметы салдацкага побыту, узоры зброі і абмундзіравання, адзенне і прадметы медыцынскага прызначэння, фотаздымкі і дакументы, экспанаты, знойдзеныя археолагамі на месцах баявых дзеянняў.Выставачны праект «Беларусь у Першай сусветнай вайне» разлічаны на некалькі год: запланавана прадэманстраваць яго ў буйнейшых гарадах краіны. Арганізавана выстава Нацыянальным гістарычным музем Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі, гісторыка-інфармацыйнага цэнтра «Белтэлекам», спецыялізаванай пошукавай роты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Белінфільм, а таксама прыватных калекцыянераў.абмеркаваць на форуме zнята