Выдержка из статьи Инны Снежковой:
«Пешкаўцы - вёска ў Лынтупскім сельсавеце за 50 км ад райцэнтра. На першы погляд, яна мала адрозніваецца ад іншых: ціхая, немнагалюдная, састарэлая… Але варта аднойчы пабываць у Пешкаўцах, каб зразумець: тут, ва ўлонні надзвычай маляўнічай прыроды жывуць асаблівыя людзі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.Першае, што здзіўляе ў вёсцы, — гэта дарожны знак. Яго можна смела пераносіць у музей — такім даўнім ён выглядае. Няўжо Пешкаўцы настолькі схаваныя ад «цывілізацыі», што нават дарожныя службы іх «адшукаць» не могуць?Заязджаем за знак і разумеем, што тут сапраўды забытае і не кранутае чалавекам, дык гэта прырода. На ўездзе — невялікае, але надзвычай маляўнічае азярцо, якое люструе буйства асенніх фарбаў. У вёсцы нікога не відаць. Навокал — нязвыклая пасля гарадской «двіжухі» цішыня. Пустату вуліцы і некалькіх шэрых, «спісаных» з жыцця дамоў, прыхарошвае восень. Векавыя клёны, якія абапал дарогі цягнуцца праз усю вёску, паскідвалі большую частку свайго яркага ўбрання. Росквіт застаўся ў мінулым.